Свята-Пакроўская царква (Хабовічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
52°03′39″ пн. ш. 24°28′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Хабовічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль драўлянае дойлідства
Дата пабудовы 1899 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000450шыфр 113Г000450
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Хабовічы (Кобрынскі раён), помнік драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана на заходняй ускраіне вёскі ў 1899 годзе на месцы папярэдняга храма[1] (па іншых звестках у 1911 г.). У 1987 адрамантавана. Царква дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйны тып праваслаўнага храма з трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якая ўключае шатровую званіцу, крыжападобны ў плане асноўны аб'ём і пяцігранную апсіду з бакавымі алтарамі. Над будынкам узвышаюцца два аднолькавыя светлавыя барабаны, завершаныя шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. У аздобе выкарыстаны разныя карнізы, фігурная шалёўка, вуглавыя лапаткі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Абразы 18—19 ст.: «Віленскія мучанікі», «Георгій Перамоганосец», «Святы Ануфрый».

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1105, арк. 1 — 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]