Царква Пакрова Багародзіцы (Дудзічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Пакрова Багародзіцы
53°35′02″ пн. ш. 27°40′07,80″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Канфесія уніяцкая (пасля 1839 г. праваслаўная)
Заснавальнік Юзаф Прозар і Аляксандра з Заранкаў[d]
Першае згадванне 1780
Map

Царква Пакрова Багародзіцы — колішні храм у Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Дудзічы ў рэлігійным жыцці Беларусі вядомая з ХVII стагоддзя. Гэта месца з'яўлялася адным з паломніцкіх цэнтраў, дзякуючы шырокавядомаму ў той час цудатворнаму вобразу Божай Маці «Дудзіцкай». Абраз Божай Маці, паводле падання, з'явіўся на беразе ракі Пціч ля вёскі Дудзічы Ігуменскага павета на хвоі, на месцы згарэлай царквы.

У 1780 г. абраз быў змешчаны ў адбудаваную уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву. Мясцовы памешчык Юзаф Прозар з жонкай Аляксандрай Заранка-Гарбоўскай неаднаразова ахвяравалі храму грашовыя сродкі і зямельныя надзелы.

Вялікая колькасць паломнікаў, як праваслаўных, так католікаў і уніятаў, збіралася з усяго Заходняга краю на свята Пакрова да абраза Прасвятой Божай Маці. Ад іконы вернікі атрымлівалі розныя ацаленні, пра што сведчаць згадкі (пасярэбраныя падвескі да абраза і хрэсныя хады на каленях з абразом вакол царквы). 24 лютага 1891 г. царква і абраз былі знішчаны пажарам, але святыню замяніла яе дакладная копія, якая захоўвалася ў адным набожным сямействе.

У часы Другой сусветнай вайны Дудзіцкая Пакроўская царква ў апошні раз паслужыла людзям. У час баявых дзеянняў савецкія артылерыйскія назіральнікі занялі ўзвышша над мясцовасцю — царкоўную званіцу і адтуль карэкціравалі агонь артылерыі. Каб перашкодзіць гэтаму, нямецкія войскі сканцэнтравалі ўвесь агонь на царкве. Храм згарэў, а разам з ім знік і цудатворны абраз.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]