Перайсці да зместу

Царква Раства Багародзіцы (Данілевічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Раства Багародзіцы
Краіна  Беларусь
Вёска Данілевічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Дата заснавання 1777
Дата пабудовы 1787 год
Дата скасавання 1943
Стан знішчана

Царква Раства Багародзіцы — былая царква ў Данілевічах Гомельскай вобласці. Знішчана падчас вайны, не адноўлена.

Першае згадванне адносіцца да 1777 года. У 1787 годзе старую царкву разабралі і пабудавалі новую. У 1837 годзе на дзяржаўныя сродкі адрамантавалі храм і пабудавалі новую званіцу. Новы іканастас быў зроблены ў 1839 годзе. Метрычныя дакументы захоўваліся з 1795 года. У 1877 годзе прыход як самастойны лікідавалі і царкву прыпісалі да Сіманіцкага прыхода.

У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску разам з царквой.

Зноскі

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 568