Царква Святога Себальда (Нюрнберг)
Царква | |
Царква Святога Себальда | |
---|---|
Sebalduskirche | |
| |
49°27′19″ пн. ш. 11°04′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Нюрнберг |
Канфесія | Лютэранства |
Епархія | Евангелічна-лютэранская царква Баварыі[d] |
Благачынне | Евангелічна-лютэранская царква Баварыі[d] |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Parler family[d] |
Дата заснавання | 1225 |
Будаўніцтва | XIII—XV стагоддзі |
Стан | дзейнічае |
Сайт | sebalduskirche.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Святога Себальда (ням.: Sebalduskirche) — найстарэйшая з вялікіх гарадскіх цэркваў Нюрнберга і найстарэйшая (з 1525) лютэранская прыходская царква горада.
Будаўніцтва пачалося ў 1230-я гады. Царква стала парафіяльнай у 1255 годзе і была скончаная 1273-1275 гадах. Першапачаткова пабудавана як раманская базіліка з двума хорамі. На працягу XIV ст. былі зроблены некалькі важных змен: спачатку бакавыя нефы пашырылі, шпілі зрабілі вышэй (1309-1345), затым пабудавалі гатычны алтар (1358-1379). Дзве вежы былі дададзены ў XV ст. Асноўны арган быў створаны ў 1440-1441 гадах жыхаром Майнца арганным майстрам Генрыхам Траксдорфам, які стварыў таксама два маленькія арганы ў Фраўэнкірхэ. У сярэдзіне XVII ст. будынак і яго інтэр'ер быў рэканструяваны ў стылі барока. Царква сур'ёзна пашкоджанна падчас Другой сусветнай вайны і пасля была адноўлена, у 1957 годзе паўторна асвечана.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры сабора шмат твораў скульптуры і жывапісу, галоўным чынам перыядаў сталай і позняй готыкі.
Надмагілле святога Себальда
[правіць | правіць зыходнік]У прэсбітэрыі знаходзіцца надмагілле святога Себальда, заступніка Нюрнберга, пабудаванае паміж 1488-1507 гадамі ў майстэрні братоў Фішэраў, дзе апроч Пітэра Фішэра-старэйшага працавалі Герман і Пітэр Фішэр-малодшы. Праца на надмагіллем каштавала 3145 гульдэнаў, тым часам як гарадскі бюджэт складаў 2335 гульдэнаў. Гэтая твор мае форму, падобную на гатычныя надмагіллі з балдахінам, з багатым скульптурным дэкорам. На тумбе знаходзіцца рэлікварый святога.
Скульптура святой Кацярыны
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўсходняй частцы нефа знаходзіцца каменная скульптура святой Кацярыны Александрыйскай, праца ананімнага майстра, датуецца каля 1320 года, такім чынам, гэта адзін з самых старых твораў царкоўнага інтэр'еру. Скульптура паказвае святую як маладую, вытанчаная дзяўчыну, скульптар захаваў рэалізм, аднак, надаў асобе складнасці і дынамізм ў складкі адзення. Скульптура захоўваецца ў няпоўным стане (без атрыбутаў, кола і мяча). Першапачаткова, разам са статуяй святога Пятра (цяпер у калекцыі Германскага нацыянальнага музея) была упрыгожваннем партала Страшнага суда.
Фігура святога Хрыстафора
[правіць | правіць зыходнік]У паўднёва-заходнім куце вежы знаходзіцца копія манументальнай скульптуры святога Хрыстафора, арыгінал знаходзіцца ў Германскім нацыянальным музеі. Твор невядомага майстра ўзыходзіць да 1442 года. Святы Хрыстафор паказаны паводле традыцыйнай іканаграфічнай формулы, як стары, але мажны чалавек, які нясе немаўля Ісуса на руках і прытрымлівае свой кій. Гэта адсылка да сцэны пераходу святога Хрыстафора праз раку.
Эпітафія Поля Фолькамера
[правіць | правіць зыходнік]Гэта першая праца Файта Штоса, выкананая ў Нюрнбергу (пасля выезду з Кракава ў 1496 годзе), датуецца 1499 годам. Яна складаецца з трох барэльефаў з пясчаніку са сцэнамі Мук Хрыстовых: Таемная вячэра, Малітва ў садзе і Арышт, а таксама вобраза фундатара і яго двух жонак, Апалоніі і Маргарыты. Даследаванне барэльефаў паказвае, што Штос скарыстаўся вопытам творчага перыяду ў Кракаве, пра што сведчыць падабенства з Гефсіманскімі барэльефамі на тую ж тэму з могілак парафіі Святой Марыі ў Кракаве.
Укрыжаванне Мікалая Вікля
[правіць | правіць зыходнік]У 1520 годзе Штос зрабіў для царквы Маці Божай драўлянае распяцце, на ахвяраванні гарадскіх радцаў Мікалая Вікля і Аўгустына Ціхтла. У 1663 годзе распяцце перададзена ў царкву святога Себальда і размешчана паміж зробленымі Штосам фігурамі Марыі і Яна Багаслова, дапаўняючы тым самым няпоўную групу з Укрыжаваннем, датаваную 1506-1508 гадамі. З іканаграфічнага гледзішча распяцце ўяўляе сінтэз двух тыпаў выўлення Хрыста на крыжы, пакутніцкага тыпу (дзе акцэнт робіцца на сапраўднасці пакут) і тыпу пераможнага (ненатуральная пазіцыя цела Хрыста на крыжы, як прыкметы жыцця, сярод іншага адкрытыя вочы). Стылістычна твор спалучае познегатычную традыцыю з працамі Альбрэхта Дзюрэра.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Helmut Baier (Hrsg.): 600 Jahre Ostchor St. Sebald – Nürnberg. 1379–1979. Schmidt, Neustadt a. d. Aisch 1979, ISBN 3-87707-021-3.
Этапы пабудовы
[правіць | правіць зыходнік]-
Раманскі перыяд
-
Перыяд ранняй готыкі
-
Перыяд высокай готыкі
-
Сучасны стан
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Себальда (Нюрнберг)
- sebalduskirche.de — афіцыйны сайт
- Царква Святога Себальда — «Себальдускірхэ»