Царква Святога Яна (Тарту)
| царква | |
| Царква Святога Яна | |
|---|---|
| Jaani kirik | |
| | |
| 58°22′57″ пн. ш. 26°43′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Тарту |
| Канфесія | лютэранства |
| Тып будынка | царква |
| Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
| Дата заснавання | XIV стагоддзе |
| Вышыня | 63 м |
| Матэрыял | цэгла |
| Стан | дзейны |
| Сайт | jaanikirik.ee |
Царква Святога Яна (эст.: Jaani kirik) — лютэранская царква ў Тарту, Эстонія. Адзін з яскравых прыкладаў цаглянай готыкі ў Паўночнай Еўропе. У царкве захаваліся больш за 1 000 унікальных для еўрапейскага мастацтва тэракотавых фігур.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя раскопкі паказваюць, што на месцы царквы Святога Яна існавала ў XII стагоддзі драўляная царква. Сучасная царква была заснавана ў XIV стагоддзі і спачатку была каталіцкай. Будынак моцна пацярпеў падчас Лівонскай і Вялікай Паўночнай войнаў, пасля чаго неаднаразова рэстаўраваўся і дабудоўваўся цягам XVIII—пачатку XX стагоддзяў. Падчас Другой сусветнай вайны царква згарэла падчас бамбарзіроўкі Тарту 26 жніўня 1944 года. Рэстаўрацыю пачалі праводзіць толькі ў 1989 годзе і ўрачыста адкрылі адбудаваную царкву 29 чэрвеня 2005 года.
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Царква Святога Яна з’яўляецца крайнім паўночна-ўсходнім пунктам Еўрапейскага шляху цаглянай готыкі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Царква Святога Яна ў 1860 годзе на малюнку Луі Гёфлінгера
-
Царква Святога Яна ў 1794 годзе
-
Алтар
-
Уваход
-
Галоўны партал з тэракотавымі фігурамі
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Kaur Alttoa: Die Johanniskirche in Tartu/Dorpat. Tallinn 1994 (ням.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Johanniskirche (Tartu) на Вікісховішчы |
