Царква Святой Ефрасінні Полацкай (Бароўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святой Ефрасінні Полацкай
55°49′00″ пн. ш. 27°56′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў імя прападобнай Ефрасінні Полацкайправаслаўны храм, знаходзіцца ў вёсцы Бароўка (Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 1840 г. з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана працяглым прамавугольным аб’ёмам з бакавымі рызалітамі, накрытымі крыжападобным пакатым дахам, завершаным глухім 8-гранным шатровым драўляным барабанам з макаўкай. Да фасада далучана 3-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, накрытая самкнутым сферычным купалам з макаўкай. Атынкаваныя фасады арытмічна члянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і нішамі-экседрамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і парадковымі фрызамі, рустоўкай. Уваход накрыты паўкруглым казырком.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква ў імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 38–39.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]