Царква Усіх Святых (Пешавар)
Выгляд
Славутасць | |
Царква Усіх Святых | |
---|---|
34°00′19″ пн. ш. 71°34′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Пакістан |
Месцазнаходжанне | Пешавар |
Канфесія | англіканства |
Тып будынка | храм |
Дата заснавання | 1883 |
Стан | дзейны |
Царква́ Усіх Святы́х — парафіяльны храм Царквы Пакістана, які знаходзіцца ў старым месцы Пешавара (Пакістан). Царква ўнікальная сваім падабенствам да ісламскай сарацынскай мячэці з мінарэтам і купалам. Адчынена 27 снежня 1883 года, на дзень Святога Яна.
Царква стала сумна вядомая пасля тэрарыстычнай атакі 22 верасня 2013 года. Два тэрарысты-камікадзэ забілі каля 90 чалавек і паранілі ад 120[1] да 150[2], узарваўшы выбухоўку перад будынкам царквы ў той час, калі там знаходзіліся каля 550 парафіян, якія атрымлівалі бясплатную ежу. Сярод загінулых было 37 дзяцей.
Адказнасць за выбух узяў на сябе Талібан[1].
Зноскі
- ↑ а б Raymond Ibrahim.. Bloody Weekend: Trend of Muslim Rage Against ‘Infidels’ Continues (англ.). Raymond Ibrahim (25 верасня 2013).
- ↑ M.S.Bakhsh.. All Saints Church Reopened For Worship (англ.)(недаступная спасылка). Christians in Pakistan (25 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2013. Праверана 17 мая 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Thomas Patrick Hughes. All saints' memorial church, in the city of Peshawar, Afghanistan. — 1885.