Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Абухава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага
53°36′34″ пн. ш. 24°05′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадку Абухава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Скідальскае
Будаўніцтва 20072017 гады
Стан дзейнічае
Map

Царква прападобнага Серафіма Сароўскага — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Абухава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці[1]. Знаходзіцца на вул. 1 Мая, 19. Архітэктар храма Барыс Васільевіч Шмыга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 жніўня 2006 года быў асвячоны крыж на тэрыторыі будучага храма. У 2007—2008 гадах быў пастаўлены нулявы цыкл, у 2010—2012 гадах былі пабудаваны сцены храма. У 2013—2014 гадах быў зроблены дах і ўсталяваны купалы храма, пачата ўнутранае аздабленне. 1 жніўня 2014 года адбылося асвячэнне купалоў храма.

26 чэрвеня 2015 годы архірэем Арцеміем быў асвячоны ніжні храм. 24 чэрвеня 2017 года архірэем Арцеміем быў асвячоны верхні храм. 16 чэрвеня 2019 года над уваходам у храм звонку ўстаноўлена мазаіка прарока Іллі, аўтар якой мастак Аляксандр Сільвановіч.

Пры храме дзейнічае нядзельная школа[2].

Зноскі