Арцемій (Кішчанка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архіепіскап Арцемій
Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі
з 4 лютага 1996
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Філарэт (Вахрамееў)

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d] (2013)
Імя пры нараджэнні Аляксандр Анатолевіч Кішчанка
Нараджэнне 25 красавіка 1952(1952-04-25) (68 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 21 лютага 1982
Прыняцце манаства 3 студзеня 1996
Епіскапская хіратонія 4 лютага 1996

Узнагароды
ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай Ордэн свяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага II ступені ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Архіепіскап Арцемій (у свеце — Алякса́ндр Анато́левіч Кі́шчанка; нар. 25 красавіка 1952, Мінск, БССР, СССР) — беларускі царкоўны дзеяч, выкладчык; епіскап Беларускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі з 1996 года. Кандыдат багаслоўя (2004), доктар тэалогіі (2013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рос без бацькі ў нерэлігійнай сям’і. Пачаў наведваць храм з 7—8 класа школы, тады ж вырашыў стаць святаром. У 1969 годзе паступіў у Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, аднак поспехаў у навучанні не дасягнуў і пасля 3-га курса перавёўся на завочнае аддзяленне. Пасля службы ў Савецкай арміі (1975—76) сышоў паслушнікам у Пскова-Пячорскі манастыр[1].

У 1976 годзе паступіў у Ленінградскую духоўную семінарыю. 8 кастрычніка 1978 года ў храме Святога Іаана Багаслова архіепіскапам Выбаргскім Кірылам пастрыжаны ў чытальніка.

У 1979 годзе залічаны ў Ленінградскую духоўную акадэмію. 7 лютага 1982 года прызначаны псаломшчыкам Успенскай царквы горада Алонца Карэльскай АССР. 21 лютага таго ж года мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім Антоніем пасвечаны ў дыякана ў стане цэлібату і прызначаны на служэнне ў Алонецкую царкву.

28 верасня 1982 года мітрапалітам Талінскім і Эстонскім Аляксіем II накіраваны ў распараджэнне мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта для праходжання царкоўнага служэння. 1 кастрычніка 1982 года ўказам уладыкі Філарэта прыняты ў клір Мінска-Беларускай епархіі і прызначаны на пасаду дыякана мінскай Свята-Аляксандра-Неўскай царквы. 24 сакавіка 1984 года пасвечаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем гэтай царквы[1].

18 красавіка 1993 года Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам узведзены ў сан протаіерэя.

3 студзеня 1996 года мітрапалітам Філарэтам у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства з імем у гонар Арцемія, велікамучаніка Антыяхійскага. 8 студзеня таго ж года ўзведзены ў сан архімандрыта.

4 лютага 1996 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у саслужэнні членаў Сінода Беларускай праваслаўнай царквы пасвечаны ў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага[1].

9 верасня 2004 года пастановай рады Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага епіскапу Арцемію нададзена вучоная ступень кандыдата багаслоўя за дысертацыю на тэму «Увядзенне ў праваслаўнае багаслоўе».

У 2006 годзе паступіў у Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве. Па заканчэнні курса ў 2007 годзе атрымаў ступень магістра багаслоўя за дысертацыю «Праблемы выкладання прадмета „Катэхізіс“ у краінах былога Савецкага Саюза».

18 ліпеня 2012 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узвёў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў Троіца-Сергіевай лаўры ў сан архіепіскапа[2].

21 лютага 2013 года ў Варшаўскай хрысціянскай тэалагічнай акадэміі абараніў дысертацыю на тэму «Гісторыя Гродзенскай праваслаўнай епархіі ў 1921—1939 гадах», па выніках чаго атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі[3].

Грамадская і выкладчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пастырскую працу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю: чытаў курс асноў праваслаўя на факультэце тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, арганізоўваў працу нядзельнай школы пры храме, апеку над інтэрнатам састарэлых і інвалідаў. Адкрыў у Гродне праваслаўны місіянерскі цэнтр, які вядзе актыўную працу ў бальніцах і турме.

У 1997—1998 гадах — старшыня савета Цэнтра праваслаўнай асветы ў імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

У 2002—2014 гадах з’яўляўся старшынёй моладзевага руху Беларускай праваслаўнай царквы і ў адпаведнасці з пасадай курыраваў праваслаўны моладзевы рух у Беларусі. Аб’яднанне моладзі Беларускай праваслаўнай царквы і яго старшыня ў 2004 годзе сталі лаўрэатамі прэміі III Фестывалю праваслаўнай моладзі «Здабытае пакаленне»[1].

У 2004—2014 гадах працаваў дацэнтам кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прыхільнік пашырэння беларускай мовы ў богаслужэннях[4]. У 2010 годзе на беларускай мове быў выдадзены зборнік пропаведзей епіскапа Арцемія[5].

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

16 жніўня 2020 года ў час пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі адзіны сярод іерархаў БПЦ[6] выступіў з казаннем, у якім асудзіў гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў і фальсіфікацыі на выбарах[7][8]. Сінадальны аддзел БПЦ па ўзаемаадносінах царквы і грамадства адмежаваўся ад пропаведзі архіепіскапа Арцемія, заявіўшы, што яна адлюстроўвае выключна асабісты погляд архірэя[9][6].

У верасні 2020 года ў гродзенскім Свята-Раства-Багародзіцкім жаночым стаўрапігіяльным манастыры пачалі збіраць подпісы за адхіленне Арцемія ад пасады архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага з прычыны таго, што пад ягоным кіраўніцтвам «распаўсюджваюцца нацыяналістычныя ідэі, заснаваныя на русафобіі, вітаюцца людзі, якія карыстаюцца сімволікай нацысцкіх калабарацыяністаў, насаджаецца беларуская мова і гімн „Магутны Божа“»[10].

22 верасня 2020 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін наведаў Гродзенскую епархію і выказаўся пра недапушчэнне расколу ў праваслаўнай царкве ды забараніў збіраць подпісы супраць архіепіскапа Арцемія[10].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны камілаўкай (4 мая 1986) і нанедранікам (10 красавіка 1988)[1], памятным знакам «70 гадоў з дня ўтварэння Гродзенскай памежнай групы»[11], шэрагам царкоўных ордэнаў:

  • Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага 2-й ступені (РПЦ; 29 снежня 1999).
  • Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага 2-й ступені (РПЦ; 25 красавіка 2002).
  • Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай (БПЦ; 5 чэрвеня 2002).
  • Ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага 2-й ступені (РПЦ; 4 лютага 2006).
  • Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага 1-й ступені (БПЦ; 25 красавіка 2007).
  • Ордэн свяціцеля Інакенція Маскоўскага 2-й ступені (РПЦ; 21 лютага 2012).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Георгий Рой, Сергий Коровинский. Преосвященнейший епископ Артемий (руск.) . Журнал «Ступени» Минской духовной семинарии (2007). Праверана 10 лістапада 2020.
  2. В день памяти преподобного Сергия Радонежского Предстоятель Русской Церкви совершил Литургию в Успенском соборе Троице-Сергиевой лавры (руск.) . Сайт Московского Патриархата (18 ліпеня 2012). Праверана 9 лістапада 2020.
  3. Архиепископу Гродненскому Артемию присвоена степень доктора теологии (руск.) . Сайт Московского Патриархата (25 лютага 2013). Праверана 9 лістапада 2020.
  4. Епіскап Арцемій: «На Гродзеншчыне канфесійная мяжа праходзіць праз сем’і» (бел.) . Krynica.info (3 жніўня 2017). Праверана 12 лістапада 2020.
  5. Выйшла ў свет кніга з пропаведзямі епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (бел.) . Мінская духоўная семінарыя (16 ліпеня 2010). Праверана 12 лістапада 2020.
  6. 6,0 6,1 Алина Исаченко. «Вы подняли руку на Христа»: как белорусские православные стали частью протестов, а церковь — нет (руск.) . BBC (29 кастрычніка 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  7. Гродненский архиепископ Артемий обратился к протестующим и силовикам (руск.) . Волковыск.by — сайт города Волковыска (16 жніўня 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  8. Архіепіскап гродзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню» (бел.) . Наша ніва (17 жніўня 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  9. Об участии верующих в общественно-политической жизни. Разъяснение Синодального отдела Белорусской Православной Церкви по взаимоотношениям Церкви и общества (руск.) . Официальный портал Белорусской Православной Церкви (21 жніўня 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  10. 10,0 10,1 Мітрапаліт Веніямін у Гродне: «Ніякіх подпісаў не збіраць!» (бел.) . Hrodna.life (22 верасня 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  11. Архіепіскап Арцемій і падпалкоўнік Гродзенскай памежгрупы абмяняліся ўзнагародамі (бел.) . Krynica.info (5 снежня 2014).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Арцемій (Кішчанка)