Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Мікашэвічы)
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы | |
---|---|
52°13′22,13″ пн. ш. 27°27′52,37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мікашэвічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | неаготыка (да перабудовы), эклектыка |
Дата пабудовы | 1936 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква ў г. Мікашэвічы (Лунінецкі раён) на вул. Леніна. Помнік архітэктуры эклектыкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узведзена з цэглы ў 1936 г. як касцёл, перабудавана пад царкву ў канцы 20 ст.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана прамавугольным у плане высотным аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе 8-граннай шатровай званічкай з макаўкай, па цэнтры і вуглах – цыбулепадобнымі купаламі на 8-гранных барабанах. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ускладняецца прыбудовамі ніжэйшых крылаў трансепта пад двухсхільнымі дахамі з макаўкамі і апсіды пад вальмавым пакрыццём. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваным двух'яруснай аркатурай, па восі сіметрыі адзначаны арачным перспектыўным парталам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі лучковымі і невялікімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 263.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Мікашэвічы)
- Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Мікашэвічы) на сайце Radzima.org
- Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Мікашэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)