Царква ў гонар Раства Хрыстова (Наваселле)
Appearance
Славутасць | |
Царква ў гонар Раства Хрыстова | |
---|---|
53°55′04″ пн. ш. 27°11′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Наваселле |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Наваселле Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца каля каля шашы Мінск — Гродна на вул. Раждзественская, 2[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў пачатку XXI стагоддзя.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктар храма Генадзь Іванавіч Чырван.
Пабудавана з цэглы. Вырашана ў стылі драўлянага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Цэнтрычны квадратны ў плане аб’ём узняты на высокі подыум, завершаны 8-гранным шатровым барабанам. Па баках далучаны прытворы і апсіда, завершаныя 2-яруснымі 2-схільнымі дахамі[2].
Зноскі
- ↑ ХРАМ РОЖДЕСТВА ХРИСТОВА В ДЕРЕВНЕ НОВОСЕЛЬЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2019. Праверана 2 лістапада 2019.
- ↑ Царква ў гонар Раства Хрыстова (Наваселле) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Царква ў гонар Раства Хрыстова (Наваселле) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква ў гонар Раства Хрыстова (Наваселле) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)