Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых»
Orthodox Church in memory of victims of Chernobyl tragedy in Miensk - panoramio.jpg
53°55′57,90″ пн. ш. 27°34′01,60″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Першае згадванне 1995
Будаўніцтва 19951998 гады
Стан http://hramvp.by/

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Карастаянавай, у парку «Дружбы народаў».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 19951998 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара М. М. Дзятко. Ініцыятарам стварэння мемарыяльнага храма выступілі Мінская праваслаўная епархія і рэспубліканская асацыяцыя работнікаў праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля». З благаславення ўладыкі Філарэта храму-помніку нададзены статус дзеючай капліцы. Прыпісана да хрысцільнай царквы ў імя прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура манумента заснована на стылізацыі форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства, яго маскоўскай галіны XV — XVII ст. Вырашана цэнтрычным 8-гранным вежападобным аб’ёмам, у завяршэнні якога пірамідальны каскад какошнікаў і цыбулепадобны купал на круглым барабане. Грані аб’ёму завершаны кілепадобнымі закамарамі, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Па 4 баках далучаны накрытыя бочкавымі дахамі і завершаныя кілепадобнымі закамарамі нізкія прамавугольныя аб’ёмы прытвора, бакавых прыдзелаў, апсіды. Тры ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі ў перспектыўных кілепадобных парталах. У асобным памяшканні створаны мемарыяльны музей чарнобыльскай трагедыі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]