Царыца Саўская
Выгляд
Царыца Саўская | |
---|---|
Нараджэнне |
X стагоддзе да н.э.
|
Смерць | X стагоддзе да н.э. |
Дзеці | Менелік I[d] |
Веравызнанне | арабская міфалогія[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царыца Саўская (іўр.: מלכת שְׁבָא, Малка́т Шва́, перс.: ملكة سبأ, Маліка́т Са́ба), X стагоддзе да н. э. — легендарная кіраўніца Аравійскага царства Саба (Шэба), чый візіт у Іерусалім да ізраільскага цара Саламона апісаны ў Бібліі.
Імя гэтай кіраўніцы ў Бібліі не згадваецца. У больш позніх арабскіх тэкстах яна завецца Балкіс (Білкіс, еўрапеізір. — Балкіда), а ў эфіёпскіх легендах — Македа. У масавай англамоўнай культуры назва яе краіны, Шэба, часам памылкова прымаецца за асабістае імя.
Хоць гістарычнае існаванне царыцы не даказана, яе вобраз аказаў значны ўплыў на фальклор і літаратуру многіх народаў Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.