Церабунскі замак
Замак | |
Церабунскі замак | |
---|---|
52°10′16″ пн. ш. 23°30′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Церабунскі замак — колішні замак князёў Шуйскіх, пабудаваны прыкладна ў другой палове XVII ст. на невысокай выспе, утворанай вусцем р. Лясная пры ўпадзенні яе ў р. Буг, ва ўрочышчы Старое селішча (цяпер Брэсцкі раён).
Замак меў тры паверхі, пабудаваны з каменю і цэглы. Яго абкружалі валы і глыбокія равы, якія захаваліся да Другой сусветнай вайны. Унутраная аздоба замка невядома. У пачатку XIX ст. замак і маёнтак Шуйскіх перайшлі да графа Ксаверыя Грабоўскага. Гісторыя замкавай рэзідэнцыі князёў Шуйскіх была ў свой час акутана шматлікімі легендамі і таямніцамі, якія бралі свой пачатак яшчэ з XVII ст., калі ў 1609 г. князь Ян Шуйскі пабудаваў прыкладна за 1,5 км ад замка царкву. Паступова каля царквы пачалі будавацца перасяленцы, і ў XIX ст. тут узнікла вёска, якая атрымала назву Кацельня-Баярская. Царква мела падзямельныя скляпы, дзе больш за 200 гадоў хавалі продкаў Шуйскіх. У царкве знаходзілася старадаўняя ікона ў гонар Пакровы Божай Маці. Справа і злева ад яе былі змешчаны партрэты князёў Шуйскіх. Падзямеллі замкавай рэзідэнцыі Шуйскіх і царквы злучаліся падземным паўтаракіламетровым мураваным ходам.
Новы гаспадар Церабунскага маёнтка граф Ксаверы Грабоўскі ў 1862 г. загадаў разабраць замак Шуйскіх і зачыніць падземны ход. Замак разабралі да самых падмуркаў, якія яшчэ існавалі да Другой сусветнай вайны. Апошнімі гаспадарамі маёнтка былі нашчадкі роду Юльяна Нямцэвіча.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Церабунь // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 30. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.