Церабунь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Церабунь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225037
Аўтамабільны код
1
Церабунь на карце Беларусі ±
Церабунь (Беларусь)
Церабунь
Церабунь (Брэсцкая вобласць)
Церабунь

Церабу́нь[1] (трансліт.: Cierabuń, руск.: Теребунь) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўночны захад ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — а.г. Клейнікі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 16 ст. як велікакняжацкае сяло ў Берасцейскім старостве і ваяводстве ВКЛ. Пад 1566 г. пазначана ў інвентары як маёнтак Гноенскага. У 1583 годзе (па іншых звестках у 1585) пабудаваны з каменю Троіцкі касцёл. У 17 ст. радавы маёнтак князёў Шуйскіх. У 1609 годзе князем Іванам Шуйскім пабудавана праваслаўная мураваная царква са званіцай. Войцех Шуйскі (1730—1792), староста нежынскі, які быў у шлюбе з Анеляй Шуйскай (дачкой берасцейскага харунжага Ігнацыя Шуйскага — далёкага сваяка Войцеха) меў у вёсцы «прыгожы каменны палац» і сад[2].

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У Айчынную вайну 1812 года пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Клейнікі, Вістычы і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. рускіх салдат. З 1876 года вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета; маёнткам валодаў граф К. Грабаў, тут меліся вінакурны завод, 2 карчмы, штогод адбывалася ярмарка. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

У 1905 годзе сяло (47 жыхароў) і маёнтак (5 жыхароў) у Матыкальскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 вяскоўцаў.

У сакавіку 1950 года арганізаваны калгас «Новы шлях», у які ўступілі ўсе жыхары вёскі (34 гаспадаркі). У 1960-я гады калгас аб'яднаўся з калгасам «Краіна Саветаў» (в. Калодна), а затым у час узбуйнення ўвайшоў у склад калгаса «Пагранічнік» (в. Клейна).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 27 двароў, 163 жыхары (1876)
  • 16 двароў, 79 жыхароў (30.9.1921)
  • 32 двары, 117 жыхароў (1940)
  • 130 жыхароў (1959)
  • 93 жыхары (1970)
  • 99 гаспадарак, 180 жыхароў (1997)
  • 88 гаспадарак, 171 жыхар (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Базавая школа
  • Аддзяленне сувязі

Помнікі архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Троіцкі касцёл
  • Царква Параскевы Пятніцы
  • Сядзіба Грабоўскіх

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Гладышчук, А. А. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі : гісторыка-дакументальны нарыс / А. А. Гладышчук. — Мінск : Литература и Искусство, 2009. с. 25. : іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Гладышчук, А. А. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі : гісторыка-дакументальны нарыс / А. А. Гладышчук. — Мінск : Литература и Искусство, 2009. — 288 с. : іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]