Цзо Сі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цзо Сі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 250
Дата смерці 305
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Цзо Сі (250 — 305) — знакаміты кітайскі паэт дынастыі Заходняя Цзінь .

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з арыстакратычнай сям’і Цзо. Нарадзіўся ў 250 годзе ў г. Лінцзі (сучасная правінцыя Шаньдун). Сын Цзо Эна, служачага імператарскага архіва. Атрымаў добрую адукацыю. Зрэшты з прычыны натуральнай заганы — заікання — вымушаны быў адмовіцца ад дзяржаўнай кар’еры. Пасля таго, як у 272 годзе яго сястра Цзо Фэн стала наложніцай імператара У-дзі  (руск.), запрашэнне да імператарскага трону атрымаў і Цзо Сі. Зрэшты ён больш займаўся літаратурнымі практыкаваннямі, стаўшы членам гуртка «Дваццаць чатыры сябры». У 303 годзе атрымаў прапанову ад імператара заняць пасаду імператарскага сакратара, але адмовіўся па стане здароўя. У 305 годзе памёр у г. Лаяне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прац Цзо Сі захавалася нямнога. Вядомыя цыклы «Вершы на гістарычныя тэмы», «Вершы пра розныя рэчы», «Жыву ў міры», рапсодыі пра тры сталіцы, «Пустэльнік». Асноўная тэма: падзеі даўніх часоў, прыродная чысціня, часта выкарыстоўваецца алегарычны метад.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Minford, John; Joseph S. M. Lau (2002). Classical Chinese Literature: From Antiquity to the Tang Dynasty (Illustrated ed.). Columbia University Press. pp. 436. ISBN 0-231-09677-1.