Цзян Іхуа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цзян Іхуа
кіт.: 江宜樺
Цзян Іхуа
сцяг
45-ы Старшыня Выканаўчага Юаня Кітайскай Рэспублікі
18 лютага 2013 — 3 снежня 2014
Прэзідэнт: Ма Інцзю
Папярэднік: Чэнь Чун
Пераемнік: Маа Чыкуа
 
Партыя:
Адукацыя: Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня
Ельскі ўніверсітэт
Дзейнасць: палітык, выкладчык універсітэта
Месца працы:
Нараджэнне: 18 лістапада 1960(1960-11-18) (58 гадоў)

Цзян Іхуа (кіт.: 江宜樺; нар. 18 лістапада 1960 года, Цзілун, Кітайская Рэспубліка) — кітайскі палітык, прэм'ер-міністр Кітайскай рэспублікі (Тайвань) (2013—2014), член партыі Гаміньдан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цзян Іхуа нарадзіўся 18 лістапада 1960 года ў партовым горадзе Цзілун на востраве Тайвань.[1] Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня і Ельскі ўніверсітэт (ЗША) па спецыяльнасці паліталогія[2]. Пасля вяртання на Тайвань працаваў выкладчыкам у Нацыянальным Тайванскім універсітэце на пасадзе прафесара паліталогіі.

Увосень 2009 года быў прызначаны на пасаду міністра ва ўрадзе Кітайскай Рэспублікі У Дуньі, а 6 лютага 2012 года — на пасаду першага віцэ-прэм’ера пры прэм’ер-міністры Чэнь Чуне.[2] У лютым 2013 года прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі Ма Інцзю прызначыў, а парламент зацвердзіў Цзян Іхуа на пасадзе прэм'ер-міністра краіны.[3]

У снежні 2014 года сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка ўрада[4].

Зноскі

  1. Premier no longer wants to become head of state | Latest | FOCUS TAIWAN - CNA ENGLISH NEWS. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 1 мая 2013.
  2. 2,0 2,1 Premier Jiang Yi-huah | Taiwan Insights. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 1 мая 2013.
  3. Jiang leads Cabinet inauguration - The China Post. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 1 мая 2013.
  4. Mao Chi-kuo named as premier (update).