Перайсці да зместу

Црэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Црэс
харв.: Cres
Характарыстыкі
Плошча
  • 405,78 км²
Насельніцтва
  • 3 079 чал.
Размяшчэнне
44°57′37″ пн. ш. 14°24′29″ у. д.HGЯO
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Црэс (харв.: Cres, італ.: Cherso, лац.: Crepsa) — востраў у Адрыятычным моры, у паўночнай частцы Далмацінскіх астравоў, ля ўзбярэжжа Харватыі. Плошча 404 км². Даўжыня каля 70 км. Складзены вапнякамі і даламітамі. Вышыня да 650 м. Сады, вінаграднікі. Рыбалоўства. Курорты. На востраве знаходзіцца аднайменны горад Црэс.