Цымлянск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Цымлянск (руск.: Цимлянск) — горад (з 1961 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цымлянскага раёна Растоўскай вобласці. Насельніцтва 14,7 тыс. чалавек (2021). Заснаваны ў 1672 годзе.
Горад размешчаны на ўсходзе Растоўскай вобласці, на заходнім беразе Цымлянскага вадасховішча на рацэ Дон, за 20 км ад Валгадонска і 236 км ад Растова-на-Доне.
Цымлянская ГЭС, вытворчасць пеністых він. Буйны транспарты вузел (перавалка збожжа, вугалю, леса і лесаматэрыялаў, мінеральнай будаўнічай сыравіны і іншых грузаў з рачных суднаў у чыгуначныя саставы і наадварот).