Цынкіт
Выгляд
| Цынкіт | |
|---|---|
| | |
| Формула | ZnO |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Чырвоны, аранжавы, буравата-чырвоны |
| Колер рысы | Аранжава-жоўты |
| Бляск | Амаль алмазны |
| Празрыстасць | Прасвечвае |
| Цвёрдасць | 4,5 - 5,0 |
| Спайнасць | Дасканалая |
| Шчыльнасць | 5,4 - 5,7 г/см³ |
| Сінгонія | Гексаганальная |
Цынкіт — рэдкі мінерал класа простых вокіслаў, аксід цынку. Названы цынкітам у 1845 годзе аўстрыйскім мінеролагам В. Хайдзінгерам з-за таго, што ў яго склад уваходзіць цынк.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Утвараецца ў скарнах, мае кантактава-метасаматычнае паходжанне. Крышталі сустракаюцца рэдка, звычайна выяўляецца ў выглядзе крупчастых агрэгатаў, украпванняў. Часта залягае разам з вілемітам, кальцытам, раданітам, франклінітам. З'яўляецца паўправадніком. Ва ўльтрафіялеце можа флюарэсцыраваць аранжавым колерам. З'яўляецца рудой цынку (у сваім складзе ўтрымлівае 80,3 % цынку).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цынкіт- Цынкіт у галерэі мінералаў (англ.)
- Цынкіт у базе мінералаў (англ.)
- Цынкіт у атласе мінералаў (англ.) (ням.) (ісп.)
- Характарыстыка цынкіту (англ.)