Цыркуляцыя атмасферы
Цыркуляцыя атмасферы — планетарная сістэма паветраных цячэнняў над зямным шарам.
Сістэма замкнёных плыняў паветраных мас праяўляюцца ў маштабах паўшар'яў або ўсяго зямнога шара. Падобныя плыні прыводзяць да пераносу рэчыва і энергіі ў атмасферы як у шыротным, так і ў мерыдыянальным кірунках, праз што з'яўляюцца найважнейшым кліматаўтваральным працэсам, ўплываючы на надвор'е ў любым месцы планеты.
Асноўная прычына цыркуляцыі атмасферы - сонечная энергія і нераўнамернасць яе размеркавання на паверхні планеты, у выніку чаго розныя ўчасткі глебы і паветра маюць розную тэмпературу і, адпаведна, розны атмасферны ціск (барычны градыент). Акрамя Сонца на рух паветра ўплывае кручэнне Зямлі вакол сваёй восі і неаднароднасць яе паверхні, што выклікае трэнне паветра аб глебу і яго перасоўванне.
Паветраныя плыні па сваіх маштабах змяняюцца ад дзясяткаў і сотняў метраў (такія рухі ствараюць лакальныя вятры) да сотняў і тысяч кіламетраў, прыводзячы да фарміравання ў трапасферы цыклонаў, антыцыклонаў, мусонаў і пасатаў. У стратасферы адбываюцца пераважна занальныя пераносы (што абумоўлівае існаванне шыротнай занальнасці). у верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы - струменныя цячэнні, якія рухаюцца з вялікай скорасцю. Глабальнымі элементамі атмасфернай цыркуляцыі з'яўляюцца так званыя цыркуляцыйныя ячэйкі - ячэйка Хадлі, ячэйка Ферэла, палярная ячэйка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-085-8