Цырымонія закрыцця летніх Алімпійскіх гульняў 2016

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цырымонія закрыцця летніх Алімпійскіх гульняў.

Цырымонія закрыцця летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года адбылася 21 жніўня 2016 года з 20:00 да 22:50 па бразільскаму часу на стадыёне «Маракана» ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія.[1]

У адпаведнасці з традыцыйным алімпійскім пратаколам, цырымонія мела прыкметы прэзентацый культуры як дзеючай краіны-гаспадара гульняў (Бразілія), так і наступнай (Японія), а таксама ўтрымоўвала заключныя заўвагі прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томаса Баха і кіраўніка Аргкамітэта гульняў Карласа Артура Назмана, афіцыйную перадачу алімпійскага сцяга ад мэра Рыа-дэ-Жанэйра Эдуарда Паеса губернатару Токіа Юрыко Коіке, чый горад будзе праводзіць Летнія Алімпійскія гульні 2020, а таксама згашэнне алімпійскага агню.[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Rio 2016 Ingressos – Compre seu ingresso para as Olímpiadas(нявызн.)(недаступная спасылка). ingressos.rio2016.com. Архівавана з першакрыніцы 24 August 2016. Праверана 21 жніўня 2016.
  2. "Rio Olympics 2016: Spectacular closing ceremony as Olympic flag goes to Tokyo". BBC Sport. Праверана 22 August 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]