Цытадэль Брэсцкай крэпасці
Славутасць | |
Цытадэль | |
---|---|
![]() Аэрафотаздымак Цытадэлі ў час Першай сусветнай вайны | |
52°05′00″ пн. ш. 23°39′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
![]() |
Цытадэль — аснова бастыённай часткі Брэсцкай крэпасці, размешчаная на цэнтральным востраве, сфарміраваным шляхам выпроствання рэчышчаў і праток рэк Буг і Мухавец у час будаўніцтва крэпасці на месцы галоўнага вострава горада Брэст-Літоўска (летапісны Берасце).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BF%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D1%9E_%D0%BD%D0%B0_%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%8B_%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8F.jpg/220px-%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BF%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D1%9E_%D0%BD%D0%B0_%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%8B_%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8F.jpg)
Да пачатку крапаснога будаўніцтва на галоўным востраве знаходзіліся вуліцы і пабудовы старога горада. Станам на 1810 год на галоўным востраве знаходзіліся 3 манастыры, 1 царква, разваліны былой «фары» (каталіцкага прыходу), 2 школы, 1 мытны дом, рынак; на сямі вуліцах было 8 камяніц (не лічачы манастыроў) і 130 драўляных. У 1831 годзе, калі вакол Брэста ўзводзіліся часовыя ўмацаванні супраць паўстанцаў, фартыфікацыйныя працы на гэтым востраве не праводзіліся. Першыя фартыфікацыйныя працы па зацверджаным у 1833 годзе плане таксама пачаліся за межамі цытадэльнага вострава, у той год для крапасных патрэб перабудоўваліся размешчаныя тут будынкі цэркваў і манастыроў. З 1835 года пачынаецца працэс перасялення жыхароў і зносу гарадскіх пабудоў, не запатрабаваных для патрэб крэпасці.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/%D0%9A%D1%80%D1%8D%D0%BF%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C_%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82-%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA_1840_%D0%B3%D0%BE%D0%B4.jpg/250px-%D0%9A%D1%80%D1%8D%D0%BF%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C_%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82-%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA_1840_%D0%B3%D0%BE%D0%B4.jpg)
Фартыфікацыйныя працы на цытадэльным востраве пачынаюцца ў 1836 годзе — з узвядзення кальцавой абарончай казармы. На закрытай ад абстрэлу кальцавой казармай унутранай плошчы вострава на базе былых каталіцкіх пабудоў ствараецца комплекс адміністрацыйных устаноў крэпасці — каменданцкі дом, крапасны сход, упраўленне крапасной артылерыі (арсенал), а таксама складскія і дапаможныя будынкі, праваслаўны сабор. З усіх збудаваных на цытадэльным востраве будынкаў толькі абарончая казарма і арсенал з’яўляліся казематаванымі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Цытадэль Брэсцкай крэпасці на Вікісховішчы |
---|