Рэчышча
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/Kobuk_River_%288029766806%29.jpg/220px-Kobuk_River_%288029766806%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Nisqually_River_near_Cougar_Rock_01.jpg/220px-Nisqually_River_near_Cougar_Rock_01.jpg)
Рэчышча — найбольш паніжаная частка рачной даліны, па якой адбываецца сцёк вады ў міжпаводкавыя перыяды. Шырыня рэчышча буйных рэк ад дзясяткаў і сотняў метраў да некалькіх кіламетраў. Па даўжыні рэчышча плёсы чаргуюцца з перакатамі. Для рэчышча раўнінных рэк характэрны рукавы, меандры і рэчышчавыя ўтварэнні (астравы, асяродкі, косы, мелі, пляжы і інш.). Рэчышчы горных рэк парожыстыя, часта скалістыя.
Пры разводдзях і паводках вада не ўмяшчаецца ў рэчышча і выходзіць на пойму. У гэтыя перыяды фарміруюцца прырэчышчавыя валы, адбываецца найбольшая эразійная работа рэк, што можа выклікаць істотныя змены ў мікрарэльефе і форме рэчышча. У засушлівых раёнах рэчышчы многіх рэк большую частку года застаюцца сухімі.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/%D0%94%D0%BD%D0%B5%D0%BF%D1%80%2C_%D0%B6-%D0%B4_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82_-_panoramio.jpg/220px-%D0%94%D0%BD%D0%B5%D0%BF%D1%80%2C_%D0%B6-%D0%B4_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82_-_panoramio.jpg)
Для рэк Беларусі характэрны рэчышчы раўнінных і нізінных рэк — звілістыя, месцамі падзеленыя на рукавы, часта суправаджаюцца пратокамі, старыцамі. Шырыня рэчышча пераважна 10—20 м, у ніжніх цячэннях 30—50 м. Шырыня рэчышча буйных рэк звычайна 80—120 м, месцамі да 300—500 м. Глыбіня большасці рэчышчаў складае 0,3—1 м, на плёсах 1—4 м, месцамі да 6—8 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэчышча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэчышча