Цюльпаннае дрэва
| Цюльпаннае дрэва | |||||||||||||||||
| Амерыканскае цюльпаннае дрэва (Liriodendron tulipifera) | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Liriodendron L. | |||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Цюльпаннае дрэва, лірыядэндран (Liriodendron) — род кветкавых раслін сямейства магноліевыя.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня да 50-60 м. Лісце лірападобнае, лопасцевае, бліскучае, з пальчатым жылкаваннем. Кветкі адзіночныя, на канцах галін, буйныя, з бледна-зялёнымі або жоўтымі звонку пялёсткамі. Падобныя на кветкі цюльпана (адсюль назва), маюць слабы агурковы водар. Плод арэшкападобны, прадаўгаваты, каля 5 см даўжынёй, складаецца з крылатак, якія ападаюць пры выспяванні.
Злева направа Ствол Liriodendron tulipifera Ліст Liriodendron chinense Кветка Liriodendron tulipifera | ||||||||||
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]У выкапнёвым стане вядомыя з верхнега мелу. Існуюць 2 сучасных віды з разарваным арэалам. Амерыканскае цюльпаннае дрэва (Liriodendron tulipifera) паходзіць з усходу Паўночнай Амерыкі. Кітайскае цюльпаннае дрэва (Liriodendron chinense) больш цеплалюбівае, у натуральных умовах расце ў Кітаі і на поўначы Індакітая.
Амерыканскі від — нацыянальны сімвал штатвў Індыяна, Кентукі і Тэнесі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная расліна. Мае прамысловае значэнне, паколькі яго драўніна лёгкая, трывалая і добра паддаецца апрацоўцы, прыдатна для вырабу мэблі, музычных інструментаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цюльпаннае дрэва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).


