Цягліцы шыі чалавека

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Цягліцы шыі

Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц шыі (лац.: musculi colli, mm. colli), якія з’яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA), таксама ў спісе адлюстраваны некаторыя асаблівасці рускамоўнай класіфікацыі (у прыватнасці, глыбіня залягання і размяшчэнне). Цягліцы шыі падзяляюцца на уласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].

Паходжанне цягліц шыі[правіць | правіць зыходнік]

Цягліцы шыі розныя па сваім паходжанні, сярод іх вылучаюць[2]:

  1. Вытворныя шчэлепных дуг:
    1. Вытворныя першай шчэлепнай дугі — сківіцава-пад’языковая цягліца (лац.: m. mylohyoideus), пярэдняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter anterior m. digastrici);
    2. Вытворныя другой шчэлепнай дугі — шылапад’языковая цягліца (лац.: m. stylohyoideus), задняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter posterior m. digastrici), падскурная цягліца шыі (лац.: platysma);
    3. Вытворныя астатніх шчэлепных дуг — грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца (лац.: m. sternocleidomastoideus);
  2. Аўтахтонныя цягліцы шыі:
    1. Пярэднія цягліцы — грудзіна-пад’языковая цягліца (лац.: m. sternohyoideus), грудзіна-шчытападобная цягліца (лац.: m. sternothyroideus), шчытапад’языковая цягліца (лац.: m. thyrohyoideus), лапаткава-пад’языковая цягліца (лац.: m. omohyoideus), падбародкава-пад’языковая цягліца (лац.: m. geniohyoideus);
    2. Бакавыя цягліцы — лесвіцавыя цягліцы: пярэдняя, сярэдняя, задняя і найменшая (лац.: mm. scaleni anterior, medius, posterior et minimus);
    3. Перадхрыбетныя цягліцы — доўгая цягліца шыі (лац.: m. longus colli), доўгая цягліца галавы (лац.: m. longus capitis), пярэдняя прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis anterior), латаральная прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis lateralis).

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) цягліцы шыі падзяляюцца наступным чынам:

  1. Уласныя цягліцы шыі;
  2. Надпад’языковыя цягліцы;
  3. Падпад’языковыя цягліцы;
  4. Падпатылiцавыя цягліцы.

Уласныя цягліцы шыі[правіць | правіць зыходнік]

Уласныя цягліцы шыі (лац.: mm. proprii colli) забяспечваюць рухі (наперад, назад і ў бакі) і нахілы галавы (наперад, назад і ў бакі), шыі і яе скуры, некаторыя з якіх могуць цягнуць першае рабро ўгору і тым самым удзельнічаць у акце дыхання. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да ўласных цягліц шыі (лац.: mm. proprii colli) адносяцца дзве цягліцы, якія з'яўляюцца па рускамоўнай класіфікацыі бакавымі паверхневымі цягліцам, чатыры бакавыя глыбокіх цягліцы і дзве пасярэдніх цягліцы[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Бакавая група
Паверхневыя цягліцы
Gray — platysma.png Падскурная цягліца шыі
(лац.: platysma)
Паверхневая пласцінка ўласнай фасцыі вялікай грудной цягліцы (лац.: lamina superficialis fasciae pectoralis major propriae), фасцыя дэльтападобнай цягліцы (лац.: fascia deltoidea) на ўзроўні другога рабра Край ніжняй сківіцы; латаральныя пучкі ўплятаюцца ў калявушна-жавальную і жавальную фасцыі (лац.: fascia parotidea et masseterica), а таксама ў цягліцу-апускальніцу ніжняй губы (лац.: m. depressor labii inferioris) і цягліцу смеху (лац.: m. risorius) Паверхневая шыйная, падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. cervicalis superficialis, submentalis) Шыйная галіна тваравага нерва (лац.: r. colli nervi facialis) Нацягвае скуру шыі і часткі грудзей, апускае ніжнюю сківіцу і адцягвае вугал рота вонкі і ўніз, спрыяе адтоку вянознай крыві ад галавы і шыі

FMA: 45738
TA: A04.2.01.001
Gray
[7][8][9][4][10]

Gray — musculus sternocleidomastoideus.png Грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца
(лац.: m. sternocleidomastoideus)
Медыяльная ножка (лац.: caput sternale) Пярэдняя паверхня рукаяткі грудзіны (лац.: manubrium sterni) Соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) і латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: pars lateralis linea nuchae superior ossis temporalis) Патыліцавая, грудзіна-ключыцава-соскападобная, верхняя шчытападобная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, sternocleidomastoidea, thyroidea superior) Вонкавая галіна дадатковага нерва (лац.: r. externus nerni accessorius), шыйны нерв CII (лац.: n. cervicalis CII) Нахіляе галаву ў бок, а твар паварочвае ў процілеглы; закідае галаву назад і трохі высоўвае наперад; цягне ўгару ключыцу і грудзіну

FMA: 13407
TA: A04.2.01.008
Gray
[11][8][9][12][10]

Латаральная ножка (лац.: caput claviculare) Грудзінавы канец ключыцы (лац.: extremitas sternalis claviculae)
Глыбокія цягліцы
Gray — musculus scalenus anterior.png Пярэдняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus anterior)
Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CIII—VI) Грудок пярэдняй лесвіцавай цягліцы першага рабра (лац.: tuberculum musculi scaleni anterioris costae I) Узыходная шыйная, ніжняя шчытападобная артэрыі (лац.: aa. cervicalis ascendens, thyroidea inferior) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) Цягне першае рабро ўгору; нахіляе шыйны аддзел хрыбетніка у бакі ці наперад

FMA: 13385
TA: A04.2.01.004
Gray
[13][14][15][16][17]

Gray — musculus scalenus medius.png Сярэдняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus medius)
Папярочныя адросткі II—VII шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CII—VII) Верхняя паверхня першага рабра ззаду баразны падключыцавай артэрыі (лац.: sulcus arteriae subclaviae costae I) Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis profunda) Шыйныя нервы CIII—CVIII (лац.: nn. cervicalis CIII—CVIII)

FMA: 13386
TA: A04.2.01.005
Gray
[13][14][15][16][17]

Gray — musculus scalenus posterior.png Задняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus posterior)
Папярочныя адросткі V—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CV—VI) Вонкавая паверхня другога рабра (лац.: costa II) Узыходная шыйная (лац.: a. cervicalis ascendens) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII)

FMA: 13387
TA: A04.2.01.006
Gray
[13][14][15][16][17]

няма даступнай ілюстрацыі Найменшая лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus minimus)
Папярочны адростак III шыйнага пазванка (лац.: processus transversus CIII) Унутраны край першага рабра наперадзе грудка пярэдняй лесвіцавай цягліцы (лац.: tuberculum musculi scaleni anterioris costae I) і купал плеўры (лац.: cupula pleurae) Узыходная шыйная (лац.: a. cervicalis ascendens) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) Цягне першае рабро і купал плеўры ўгору

FMA: 64827
TA: A04.2.01.007
Gray
[13]

Пасярэдняя (перадхрыбетная) група
Gray — musculus longus colli.png Доўгая цягліца шыі
(лац.: m. longus colli)
Вертыкальная частка (лац.: pars recta) Целы і папярочныя адросткі V шыйнага да III груднога пазванкоў (лац.: corpus et processus transversus CI—TIII) Пярэдняя паверхня целаў II—III шыйных пазванкоў (лац.: facies anterior corpi CII—III) і пярэдні грудок атланта (лац.: tuberculum anteris atlantis) Хрыбетная, узыходная і глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis ascendens et profunda) Шыйныя нервы CIII—CVIII (лац.: nn. cervicalis CIII—CVIII) Нахіляе шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад і ў бок

FMA: 13370
TA: A04.2.01.002
Gray
[13][14][18][19][20]

Верхняя косая частка (лац.: pars obliqua superior) Пярэднія грудкі раброва-папярочных адросткаў II—V шыйных пазванкоў (лац.: processus costotransversus TI—III) Цела другога шыйнага пазванка (лац.: corpus CII) і пярэдні грудок атланта (лац.: tuberculum anteris atlantis)
Ніжняя косая частка (лац.: pars obliqua inferior) Целы I—III грудных пазванкоў (лац.: corpus TI—III) Пярэдняя паверхня раброва-папярочных адросткаў трох ніжніх шыйных пазванкоў (лац.: processus costotransversus CV—VII)
Gray — musculus longus capitis.png Доўгая цягліца галавы
(лац.: m. longus capitis)
Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CI—VI) Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці (лац.: pars basilaris ossis occipitalis) Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis profunda) Шыйныя нервы CI—CIV (лац.: nn. cervicalis CI—CIV) Нахіляе галаву і шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад; паварот галавы ў бок

FMA: 46308
TA: A04.2.01.003
Gray
[21][14][18][22][17]

Надпад'языковыя цягліцы[правіць | правіць зыходнік]

Надпад'языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) ляжаць вышэй за пад'языковую косць, але ніжэй за ніжнюю сківіцу, і з'яўляюцца дэрыватамі шчэлепных дуг. Апускаючы ніжнюю сківіцу бяруць удзел у актах глытання і жавання. Надпад'языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) уваходзяць у склад складанага апарата, які ўключае ў сябе ніжнюю сківіцу, пад'языковую косць, гартань, трахею, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні членараздзельнага маўлення. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да надпад'языковых цягліц шыі (лац.: mm. suprahyoidei) адносяцца чатыры цягліцы, якія з'яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Gray — musculus digastricus.png Двухбрушная цягліца
(лац.: m. digastricus)
Пярэдняе брушка (лац.: venter anterior) Двухбрушная ямка ніжняй сківіцы (лац.: fossa digastrica mandibulae) Пярэдняе брушка пераходзіць у сухажылле, якое мацуецца да малога рога пад'языковай косці (лац.: cornu minor ossis hyoidei), і пераходзіць у задняе брушка Падпадбародкавая артэрыя (лац.: a. submentalis) Сківіцава-пад'языковы нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. mylohyoideus nervi trigeminus) Апускае ніжнюю сківіцу; цягне пад'языковую косць угору

FMA: 46291
TA: A04.2.03.002
Gray
[23][24][9][12][25]

Задняе брушка (лац.: venter posterior) Соскападобная выразка скроневай косці (лац.: incisura mastoidea ossis temporalis) Патыліцавая, задняя вушная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, auricularis posterior) Двухбрушная галіна тваравага нерва (лац.: r. digastricus nervi facialis)
Gray — musculus stylohyoideus.png Шылапад'языковая цягліца
(лац.: m. stylohyoideus)
Шылападобны адростак скроневай косці (лац.: processus styloideus ossis temporalis) Цела і вялікі рог пад'языковай косці (лац.: corpus et cornu major ossis hyoidei) Патыліцавая, тваравыя артэрыі і надпад'языковая галіна языковай артэрыі (лац.: aa. occipitalis, facialis, r. suprahyoideus arteriae lingualis) Шылапад'языковая галіна тваравага нерва (лац.: r. stylohyoideus nervi facialis) Цягне пад'языковую косць назад, угору і вонкі

FMA: 9625
TA: A04.2.03.005
Gray
[26][24][27][12][17]

Gray — musculus mylohyoideus.png Сківіцава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. mylohyoideus)
Сківіцава-пад'языковая лінія ніжняй сківіцы (лац.: linea mylohyoidea mandibulae) Пярэдняя паверхня цела пад'языковай косці (лац.: facies anterior corpi ossis hyoidei) Пад'языковая і падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. sublingualis, submentalis) Сківіцава-пад'языковы нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. mylohyoideus nervi trigeminus) Цягне пад'языковую косць угору і наперад, удзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы

FMA: 46320
TA: A04.2.03.006
Gray
[28][8][29][12][17]

Gray — musculus geniohyoideus.png Падбародкава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. geniohyoideus)
Падбародкавая восць ніжняй сківіцы (лац.: spina mentalis mandibulae) Шыйныя нервы CI—CII (лац.: nn. cervicalis CI—CII)

FMA: 46325
TA: A04.2.03.007
Gray
[30][24][29][31][17]

Падпад'языковыя цягліцы[правіць | правіць зыходнік]

Падпад'языковыя цягліцы (лац.: mm. infrahyoidei) ляжаць ніжэй за пад'языковую косць і з'яўляюцца аўтахтоннымі. Асноўнай функцыяй з'яўляецца фіксацыя пад'языковай косці, што робіць магчымай функцыю надпад'языковых цягліц як дадатковых жавальных (апусканне ніжняй сківіцы); таксама падпад'языковыя цягліцы ажыццяўляюць апусканне гартані. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпад'языковых цягліц шыі (лац.: mm. infrahyoidei) адносяцца пяць цягліц, якія з'яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Gray — musculus sternohyoideus.png Грудзіна-пад'языковая цягліца
(лац.: m. sternohyoideus)
Задняя паверхня ключыцы (лац.: fascies posterior claviculae), сустаўная капсула грудзіна-ключыцавага сустава (лац.: capsula articulationis sternoclavicularis), рукаяткагрудзіны (лац.: manubrium sterni) Цела пад'языковай косці (лац.: corpus ossis hyoidei) Верхняя шчытападобная, паверхневая шыйная артэрыі (лац.: aa. thyroidea inferior, cervicalis superficialis) Верхні карэньчык шыйнай пятлi CI—CIII (лац.: radix superior ansae cervicalis CI—CIII) Цягне пад'языковую косць уніз

FMA: 13341
TA: A04.2.04.002
Gray
[30][32][29][33][10]

Gray — musculus sternothyroideus.png Грудзіна-шчытападобная цягліца
(лац.: m. sternothyroideus)
Задняя паверхня храстка першага рабра (лац.: cartilago costae I), рукаятка грудзіны (лац.: manubrium sterni) Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Цягне гартань уніз

FMA: 13343
TA: A04.2.04.002
Gray
[34][32][35][33][10]

Gray — musculus thyrohyoideus.png Шчытапад'языковая цягліца
(лац.: m. thyrohyoideus)
Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Вялікі рог пад'языковай косці (лац.: cornu major ossis hyoidei) Шчытапад'языковая галіна шыйнай завесы CI—CII (лац.: r. thyrohyoideus ansae cervicalis CI—CII) Набліжае пад'языковую косць да гартані; падымае гартань

FMA: 13344
TA: A04.2.04.007
Gray
[34][32][15][33][36]

Gray — musculus omohyoideus.png Лапаткава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. omohyoideus)
Верхняе брушка (лац.: venter superior) Ніжні край цела пад'языковай косці (лац.: margo inferior corpi ossis hyoidei) Сухажылле зрастаецца з фасцыяльнай похвай сасудзіста-нервовага пучка шыі Верхні карэньчык шыйнай пятлі CI—CIII (лац.: radix superior ansae cervicalis CI—CIII) Цягне пад'языковую косць уніз і вонкі; адцягваецца похва сасудзіста-нервовага пучка шыі, пашыраючы прасвет унутранай ярмовай вены

FMA: 13342
TA: A04.2.04.003
Gray
[37][32][15][33][10]

Ніжняе брушка (лац.: venter inferior) Сухажыльная перамычка лапаткава-пад'языковай цягліцы (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Верхні край і верхняя папярочная звязка лапаткі (лац.: margo superior et lig. transversum scapulae superius)
Gray — musculus levator glandulae thyroideae.png Цягліца-падымальніца шчытападобнай залозы
(лац.: m. levator glandulae thyroideae)
Цела пад'языковай косці (лац.: corpus ossis hyoidei) ці шчытападобны храсток (лац.: cartilago thyroidea) Капсула шчытападобнай залозы (лац.: capsula thyroidei glandulae) Падцягвае капсулу шчытападобнай залозы ўгору

FMA: 13345
TA: A04.2.04.008
Gray
[34]

Падпатыліцавыя цягліцы[правіць | правіць зыходнік]

Падпатыліцавыя цягліцы (лац.: mm. suboccipitales) з'яўляюцца самымі глыбокімі і слабымі цягліцамі сярод прадстаўленых. Скарачаючыся, яны ўдзельнічаюць у нахілах (назад, наперад і ў бакі) і вярчэннях галавы за кошт рухаў у атланта-патыліцавым суставе (лац.: articulatio atlantooccipitalis), у пасярэднім атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis mediana) і латаральным атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis lateralis). Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпатыліцавых цягліц шыі (лац.: mm. suboccipitales) адносяцца шэсць цягліц, якія з'яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі глыбокім пасярэднімі (перадхрыбетнымі) цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Gray — musculus rectus capitis anterior.png Пярэдняя прамая цягліца галавы
(лац.: m. rectus capitis anterior)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці (лац.: pars basilaris ossis occipitalis) Хрыбетная, патыліцавая артэрыі (лац.: aa. vertebralis, occipitalis) Шыйныя нервы CI—CII (лац.: nn. cervicalis CI—CII) Нахіляе галаву ў бок; нахіляе галаву наперад

FMA: 9624
TA: A04.2.02.002
Gray
[38][14][18][39][20]

Gray — musculus rectus capitis lateralis.png Латаральная прамая цягліца галавы
(лац.: m. rectus capitis lateralis)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Калясоскападобны адростак ярмовага адростка патыліцавай косці (лац.: processus paramastoideus processi jugularis ossis occipitalis)

FMA: 46316
TA: A04.2.02.003
Gray
[38][14][18][40][20]

Gray — musculus rectus capitis posterior major.png Вялікая задняя прамая цягліца галавы[к 1]
(лац.: m. rectus capitis posterior major)
Васцяваты адростак восевага пазванка (лац.: processus spinosus CII) Латаральны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae inferior ossis occipitalis) Глыбокая шыйная артэрыя (лац.: a. cervicalis profunda) Шыйныя, грудныя і паяснічныя галіны спіннамазгавых нерваў (лац.: nn. cervicalis, thoracici et lumbales) Рух галавы назад; нахіл галавы назад і ў бакі; варочанне галавы

FMA: 32525
TA: A04.2.02.004
Gray
[38][41][42][39][43]

Gray — musculus rectus capitis posterior minor.png Малая задняя прамая цягліца галавы[к 1]
(лац.: m. rectus capitis posterior minor)
Задні грудок атланта (лац.: tuberculum posterior atlantis) Медыяльны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae inferior ossis occipitalis)

FMA: 32526
TA: A04.2.02.005
Gray
[38][41][42][39][43]

Gray — musculus obliquus capitis superior.png Верхняя касая цягліца галавы[к 1]
(лац.: m. obliquus capitis superior)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Латаральны адрэзак верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae superior ossis occipitalis)

FMA: 32527
TA: A04.2.02.006
Gray
[38][41][44][40][43]

Gray — musculus obliquus capitis inferior.png Ніжняя касая цягліца галавы[к 1]
(лац.: m. obliquus capitis inferior)
Васцяваты адростак восевага пазванка (лац.: processus spinosus CII) Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis)

FMA: 32528
TA: A04.2.02.007
Gray
[45][41][44][40][43]

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Синельников, 2009, с. 227
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Обухова, 2012, с. 19
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 29
  6. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.]. – Минск : БГМУ, 2016. – 248 с. ISBN 978-985-567-629-5.
  7. Синельников, 2009
  8. 8,0 8,1 8,2 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  9. 9,0 9,1 9,2 Обухова, 2012, с. 20
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 10,4 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 30
  11. Синельников, 2009, с. 228
  12. 12,0 12,1 12,2 12,3 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  13. 13,0 13,1 13,2 13,3 13,4 Синельников, 2009, с. 232
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 14,4 14,5 14,6 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  15. 15,0 15,1 15,2 15,3 15,4 Обухова, 2012, с. 22
  16. 16,0 16,1 16,2 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  17. 17,0 17,1 17,2 17,3 17,4 17,5 17,6 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 32
  18. 18,0 18,1 18,2 18,3 Обухова, 2012, с. 23
  19. Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  20. 20,0 20,1 20,2 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 33
  21. Синельников, 2009
  22. Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  23. Синельников, 2009
  24. 24,0 24,1 24,2 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  25. Гайворонский, Ничипорук, 2005
  26. Синельников, 2009, с. 229
  27. Обухова, 2012
  28. Синельников, 2009
  29. 29,0 29,1 29,2 Обухова, 2012, с. 21
  30. 30,0 30,1 Синельников, 2009, с. 230
  31. Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  32. 32,0 32,1 32,2 32,3 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  33. 33,0 33,1 33,2 33,3 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  34. 34,0 34,1 34,2 Синельников, 2009, с. 231
  35. Обухова, 2012
  36. Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 31
  37. Синельников, 2009
  38. 38,0 38,1 38,2 38,3 38,4 Синельников, 2009, с. 233
  39. 39,0 39,1 39,2 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  40. 40,0 40,1 40,2 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  41. 41,0 41,1 41,2 41,3 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  42. 42,0 42,1 Обухова, 2012, с. 32
  43. 43,0 43,1 43,2 43,3 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 12
  44. 44,0 44,1 Обухова, 2012, с. 33
  45. Синельников, 2009

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Синельников Р. Д. Учение о костях, соединении костей и мышцах // Атлас анатомии человека. — 7-е изд. — М.: Новая волна, 2009. — Т. 1. — 344 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-5-7864-0199-9. — ISBN 978-5-94368-050-2. — ББК 28.706. — УДК 611+611.1/.8(075.8)(084.42).
  • Пивченко П. Г., Трушель Н. А., Ковалева Д. В. Анатомия опорно-двигательного аппарата. Учебное пособие. — 2-е изд. — Минск: БГМУ, 2011. — 147 с. — 552 экз. — ISBN 978-985-528-429-2. — ББК 54.18 я73. — УДК 611.73(075.8).
  • Гайворонский И. В., Ничипорук Г. И. Анатомия мышечной системы (мышцы, фасции и топография). Учебное пособие. — СПб: ЭЛБИ–СПб, 2005. — 84 с. — 552 экз. — ISBN 5-93979-123-9.
  • Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 12-е изд. — СПб.: СПбМАПО, 2006. — 720 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-98037-028-5. — ББК 28.86. — УДК 611(075.8).
  • Обухова Л. А. Функциональная анатомия мышечной системы // Анатомия человека / под. ред. Шмугурова К. В.. — Новосибирск: НГУ, 2012. — 102 с. — 150 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]