Цянь-цуй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шпількі для валасоў, упрыгожаныя ў тэхніцы цян-цуй. XIX стагоддзе
Кітайская дыядэма з пяра зімародка, каля 1851—1861 гг.

Цянь-цуй (кіт. трад. 點翠, спр. 点翠, піньінь diǎncuì, літаральна: «усеяць зімародкам») — стыль кітайскага мастацтва з пёрамі зімародка. На працягу 2000 гадоў кітайцы выкарыстоўваюць вясёлкавыя блакітныя пёры птушак зімародка ў якасці інкрустацыі для прадметаў выяўленчага мастацтва і ўпрыгажэнняў, ад шпілек, галаўных убораў і веераў да пано і шырмаў. У той час як заходнія калекцыянеры мастацтва сканцэнтраваліся на іншых галінах кітайскага мастацтва, уключаючы фарфор, лакавыя  (руск.) вырабы, скульптуру, клуазанэ  (руск.), шоўк і карціны, мастацтва зімародка адносна невядомае за межамі Кітая.

Пёры зімародка старанна выразаліся і наклейваліся на пазалочанае срэбра. Ствараўся эфект, падобны на перагародкавую эмаль  (руск.), але ніякая эмаль не змагла параўнацца з электрычным сінім колерам. Сіні — традыцыйны любімы колер у Кітаі.

Як і ў большасці вясёлкавых, электрызуючых колераў у жывёл, такіх як крылы матылькоў з роду Morpho, інтэнсіўны колер у пёрах птушак паходзіць не ад пігментаў у самім пяры, а ад таго, як святло выгінаецца і адлюстроўваецца назад, падобна таму, як прызма разбівае белае святло на яго спектр вясёлкавых колераў. Гэтыя мікраскапічныя структуры ў пёрах называюцца фатоннымі крышталямі  (руск.).

У самых дарагіх вырабах на заказ выкарыстоўваўся від зімародка з Камбоджы. Настолькі вялікі быў экспарт, каб задаволіць кітайскі попыт, што гандаль пёрамі, магчыма, быў адным з асноўных фактараў багацця Кхмерскай імперыі[1] і выкарыстоўваўся для фінансавання будаўніцтва цудоўных храмаў каля Сіемрэапа ў Камбоджы, уключаючы Ангкор-Ват. Лепшыя творы мастацтва зімародка былі зарэзерваваны для каралеўскіх асоб або высокапастаўленых кітайскіх дзяржаўных чыноўнікаў (так званых «мандарынаў  (укр.)»). Выкарыстанне пёраў зімародка прывяло да масавай гібелі шэрагу відаў.

Мастацтву зімародка як высокаму віду мастацтва прыйшоў канец падчас кітайскай рэвалюцыі ў 1940-х гадах. Цяпер у Кітаі яно знаходзіцца пад забаронай у сувязі са строгімі мерамі па абароне зімародкаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Kingfisher Blue: Treasures of an Ancient Chinese Art by Beverley Jackson  (англ.), Ten Speed Press, 2001.