Цімур Муцураеў
Jump to navigation
Jump to search
Цімур Муцураеў МуцIургIеран Хьамзатан кIант Тимур | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1976 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | паэт, аўтар-выканаўца, каратыст |
Інструменты | акустычная гітара |
Жанры | аўтарская песня |
Цімур Муцураеў (чач.: Муцурай ХIамзат-кIант Темур) (25 ліпеня 1976, Грозны) — вядомы чачэнскі бард, аўтар і выканаўца ўласных песень.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Яго род паходзіць з чачэнскай вёскі Новыя Атагі. Цімур з дзяцінства займаўся спортам. У 1991 годзе стаў чэмпіёнам Чачэна-Інгушэціі па каратэ. У снежні 1994 года, з пачаткам Першай чачэнскай вайны Цімур ўстаў у шэрагі руху супраціву (Цэнтральны фронт). Быў цяжка паранены ў с. Сержэнь-Юрт.
Аўтар і выканаўца песень прысвечаных барацьбе чачэнскага народа за сваю незалежнасць.
Цімур Муцураеў і Расія[правіць | правіць зыходнік]
Міністэрствам юстыцыі Расійскай Федэрацыі творчасць Цімура Муцураева ўнесена ў спіс забароненых экстрэмісцкіх матэрыялаў[1].