Цітус ван Рэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэмбрандт, «Цітус», 1658.

Цітус ван Рэйн (нідэрл. Titus van Rijn, верасень 1641 - 4 верасня 1668) — сын нідэрландскага мастака Рэмбранта ван Рэйна і яго жонкі Саскіі.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Цітус быў ахрышчаны 22 верасня 1641 года ў Амстэрдаме ў царкве Зюйдкерк пад імем Цітус ў памяць аб цётцы Саскіі Цітыі.

Пасля смерці Саскіі ў 1642 годзе Рэмбрант для догляду за Цітусам наняў Герцье Дзіркс. Праз некалькі гадоў яе змяніла Хендрык Стафельс.

Пасля банкруцтва Рэмбранта ў 1656 годзе, у 1658 Хендрык і Цітус заснавалі кампанію (афіцыйна зарэгістраваную ў 1660) па продажы твораў мастацтва, у якой Рэмбрант быў наёмным працаўніком. Тым самым яны не далі магчымасць крэдыторам спаганяць з мастака напісаныя ім карціны ў кошт даўгоў. Акрамя пошуку заказаў для бацькі і продажу яго твораў Цітус і сам спрабаваў пісаць карціны.

10 лютага 1668 г Цітус ажаніўся на Магдалене ван Лоа, дачцэ аднаго з сяброў Рэмбрандта. 4 верасня 1668, праз усяго некалькі месяцаў, Цітус памёр, верагодна, ад чумы і быў пахаваны 7 верасня пры царкве Вестэркерк. Магдалена неўзабаве нарадзіла дачку, якую назвала Цітыяй ў гонар бацькі.

Цітус на карцінах Рэмбрандта[правіць | правіць зыходнік]

Цітус намаляваны на чатырох партрэтах Рэмбрандта і, верагодна, служыў яму мадэллю для шэрагу карцін біблейскай тэматыкі.

Commons