Саскія ван Эйленбюрх
Саскія ван Эйленбюрх | |
---|---|
нідэрл.: Saskia van Uylenburgh | |
![]() | |
Род дзейнасці | натуршчыца, мадэль |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1612[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1642[4][1][3] (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Rombertus van Uylenburgh[d] |
Муж | Рэмбрант |
Дзеці | Цітус ван Рэйн |
![]() |
Саскія ван Эйленбюрх (Эйленбург; нідэрл.: Saskia van Uylenburgh, МФА: [ˈsɑskijaː vɑn ˈœylə(n)ˌbʏrx]; 2 жніўня 1612, Леўвардэн - 14 чэрвеня 1642, Амстэрдам) — жонка нідэрландскага мастака Рэмбранта ван Рэйна, намаляваная на шматлікіх яго карцінах і малюнках.
Жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Леўвардэне, дачка мясцовага бургамістра, адваката і навукоўца, шляхетнага гараджаніна Ромбертуса ван Эйленбурга. У сям'і было восем дзяцей, з іх чацвёра дачок, Саскія - самая малодшая.
У 12 гадоў згубіла маці, яшчэ праз пяць гадоў - бацьку. Ва ўзросце 21 года яна прыязджае ў Амстэрдам у госці да стрыечнай сястры Алцье, якая была замужам за прапаведнікам Іаганам Карнелісам Сільвіусам. Ён быў знаёмы з Рэмбрантам, які ў 1633 годзе стварыў афорт з яго партрэтам. Відаць, там і пазнаёміліся Рэмбрант і Саскія. 10 чэрвеня 1634 яны абвянчаліся ў амстэрдамскай царкве Аўдэкерк, сведкам быў Іаган Карнеліс Сільвіус. На цырымоніі прысутнічалі стрыечны брат Саскіі Хендрык ван Эйленбург з жонкай Марыяй ван Эйк і сястра Саскіі Тыцыя з мужам.
У 1639 Рэмбрант змог набыць новы дом на вуліцы Сінт-Антонісбрэстрат за 13000 гульдэнаў, куды і пераехаў разам з жонкай (цяпер там размешчаны Дом-музей Рэмбранта). Трое іх дзяцей (Рамбертус і дзве Карнеліі) памерлі неўзабаве пасля нараджэння. 22 верасня 1641 г. быў ахрышчаны іх сын Цітус. У наступным годзе Саскія памерла ва ўзросце 30 гадоў (верагодна, ад туберкулёзу) і была пахавана ў Аўдэкерк.
«Блудны сын у карчме» (1635, Дрэздэн).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Saskia van Uylenburgh // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Saskia van Uylenburgh // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France Saskia Van Uylenburgh // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Saskia Uylenburgh — 2009.