Ціхан Чарнякевіч
Ціхан Чарнякевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1986 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ціхан Чарнякевіч (нар. 22 студзеня 1986, Пінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Журналістыка» (2008), магістратуру (2009) і аспірантуру пры ім (2012). У 2008—2011 гадах супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» (з 2010 года — загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі). У 2011—? гадах рэдактар аддзела крытыкі часопіса «Маладосць». Цяпер працуе ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар бібліяграфічнага даведніка «Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе „Крыніца“ (1988—2003)» (Мінск, 2010), укладальнік і каментатар кніг «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» (Мінск, 2011) і «Лявон Савёнак „Творы“» (Мінск, 2012), аўтар дзясяткаў артыкулаў. Перакладае з украінскай, польскай і англійскай моў.