Чарльз Леанард Вулі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чарльз Леанард Вулі
англ.: Leonard Woolley
Leonard Woolley at the British Museum's Excavations at Carchemish, Syria, in the spring of 1912.jpg
Дата нараджэння 17 красавіка 1880(1880-04-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1960(1960-02-20)[1][2] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, асірыёлаг
Навуковая сфера археалогія
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
рыцар-бакалаўр
Commons-logo.svg Leonard Woolley на Вікісховішчы
«Баран у гушчары» — адна з парных статуэтак сяр. 3-га тыс. да н.э., знойдзеных Вулі пры раскопках Ура

Чарльз Леанард Вулі (англ.: Charles Leonard Woolley; 17 красавіка 1880, Лондан — 20 лютага 1960, Лондан) — англійскі археолаг.

У 1907—1912 гг. удзельнічаў у раскопках у Нубіі, у 1912—1914 гг. і ў 1919 годзе — у раскопках Кархеміша на Еўфраце. У 1921—1922 гг. кіраваў раскопкамі ў Тэль-эль-Амарне (Эль-Амарна). У 1922—1934 гг. кіраваў працамі англа-амерыканскай археалагічнай экспедыцыі ва Уры, дзе былі адкрыты архіў храмавай гаспадаркі (28 ст. да н.э.), Царскія грабніцы I дынастыі Ура, шэраг храмаў, архіў царскай гаспадаркі III дынастыі Ура і шматлікія надпісы. Раскопкі ў Уры дазволілі аднавіць агульныя рысы гісторыі гэтага горада-дзяржавы. У 1936—1939 і 1946—1949 гг. Вулі вёў раскопкі Алалаха ў Турцыі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Sir Leonard Woolley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Leonard Woolley // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Woolley C. L. The Summerians. Oxford, 1928.
  • Woolley, C. L. Ur of the Chaldees: more royal tombs. Washington: Smithsonian Institution, 1930.
  • Wooley C. L. Excavations at Ur.
  • Woolley C. L. A Forgotten Kingdom. London — Melbourn — Baltimore, 1953.