Асірыялогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шумерскі надпіс (архаічны клінапіс, каля 26 ст. да н.э.)

Асірыялогія (ад грэч.: Ἀσσυρίᾱ, Асірыя; і -λογία, -логія) — навука аб мовах, пісьменнасці, культуры і гісторыі старажытных цывілізацый Месапатаміі, якія карысталіся клінапісам: Шумера, Акада, Вавілона, Асірыі. Назва асірыялогія замацавалася за навукай на падставе таго факту, што найбольш раннія раскопкі адбываліся ў Паўночным Іраку, зямлі асірыйскага народа.

Асірыялогія бярэ пачатак у 19 стагоддзі, калі адбылася расшыфроўка акадскай і шумерскай моў і пачаліся сістэматычныя раскопкі старажытных гарадоў Месапатаміі.

Асірыялогія з'яўляецца часткай усходазнаўства і, у сваю чаргу, падраздзяляецца на шумералогію, акадыстыку і хеталогію.

Шаблон:Усходазнаўства