Скарцанера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чарнакорань іспанскі)
Скарцанера
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scorzonera hispanica L., 1753

Сінонімы
  • Myscolus hispanicus (L.) Endl.
  • Scorzonera communis
  • Scorzonera denticulata Lam.
  • Scorzonera edulis Moench
  • Scorzonera glastifolia Willd.
  • Scorzonera sativa Gaterau

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505091
NCBI  114289
EOL  485033
GRIN  t:33412
IPNI  243208-1
TPL  gcc-80660

Скарцанера, чорны салодкі корань (Scorzonera hispanica) — травяністая расліна сямейства астравых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

У культуры — двухгадовая расліна. У першы год утварае караняплод. Корань стрыжнёвы, цёмна-бурага колеру, мякаць белая. У культуры больш пашырана скарцанера з суцэльнакрайнім ланцэтападобным лісцем.

Караняплоды скарцанеры багаты карацінам, вызначаюцца высокай колькасцю інсуліну, аспарагіну, левуліну, утрымліваюць вітаміны, мінеральныя рэчывы (калій, магній, жалеза, фосфар), багатыя дубільнымі і іншымі рэчывамі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма — Паўднёвая Еўропа і Паўднёва-Заходняя Азія. Расце амаль на ўсёй тэрыторыі Еўропы. Уведзена ў культуру.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Караняплоды

Дыетычны лёгказасваяльны прадукт. Са свежых або сушаных каранёў гатуюць супы. Як самастойная страва скарцанера выкарыстоўваецца ў адвараным, а потым абсмажаным выглядзе — у салатах або вінегрэтах. Сушаныя караняплоды выкарыстоўваюць як сурагат кавы.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Скарцанера — марозаўстойлівая расліна. Вырошчваюць яе на добра дрэніраваных глебах з глыбокім ворным слоем. Лепш за ўсё для гэтай культуры падыходзіць сярэднеперагнойная гліністая глеба. На добра ўгноеных мінеральных глебах уносіць арганічныя ўгнаенні не трэба, таму што гэта можа прывесці да ўтварэння вілаватых караняплодаў. Папярэднікі скарцанеры — агуркі, памідоры, бульба, цыбуля. Высяваюць насенне рана вясной двухрадковым спосабам. Догляд пасеваў заключаецца галоўным чынам у праполцы і рыхленні глебы. Усходы прарэджваюць. На працягу лета расліны неабходна паліваць, каб атрымаць мясістыя і сакаўныя караняплоды. Убіраюць іх асцярожна, не дапускаючы пашкоджання (пашкоджаныя карані трацяць смак і хутка псуюцца). Пасля ўборкі лісце абразаюць, а караняплоды перад закладкай на захоўванне крыху прасушваюць. Захоўваюць у падвалах, укладваючы ў падоўжным напрамку корань да кораня ў вільготны пясок. Скарцанера добра зімуе ў грунце, таму на насеннікі можна пакідаць клубні, не выкопваючы іх.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.