Сурагат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сурага́т[1][2] (ад лац.: surrogatus — пастаўлены замест іншага) — прадукт, выраб або прадмет, які толькі збольшага замяняе які-небудзь іншы прадукт, выраб або прадмет, мае з ім некаторыя агульныя ўласцівасці, але не валодае ўсімі яго якасцямі.

Напрыклад, сурагаты натуральнай кавы — адмыслова апрацаваныя зерне ячменю, жалуды, цыкорыя; сурагат цукру — сахарын; сурагат чаю — галінкі расліны Ulex europaeus.

Таксама сурагат — падробка, падроблены, фальсіфікаваны прадмет, выраб або прадукт.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]