Чарнушка эфіопка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнушка эфіопка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erebia aethiops Esper, 1777

Сінонімы
Papilio aethiops[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  447833
EOL  135305
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

Чарнушка эфіопка (Erebia aethiops) — матыль падсямейства аксамітніц (Satyrinae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў 38-45 мм. Агульны тон афарбоўкі цёмна-карычневы, зверху на крылах рыжыя плямкі з чорнымі вочкамі і белымі «зрэнкамі». Колькасць вочак непастаянная: на пярэднім крыле 3-5, на заднім 3-4. Ніз пярэдняга крыла падобны да верху, а задняга — святлейшы, з чаргаваннем цёмных і светлых шырокіх перавязяў, вочкі выражаны слаба.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Еўразія. У Прыбалтыцы рэдкі і лакальны. У Беларусі адзначаны ў Белавежскай пушчы, у наваколлі Жодзіна, у Навагрудскім раёне без дакладнай даты і месца адлову.

Жыве ў старых хвойных лясах і барах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Від аселы. Дае 1 пакаленне за год. Лёт матылёў у ліпені — пачатку жніўня на палянах, узлесках і пад полагам лесу. Кармавыя расліны вусеняў — дзікарослыя злакі (метлюжок, купкоўка, мятліца). Зімуюць вусені.

Зноскі

  1. Erebia aethiops на NCBI Taxonomy browser (Праверана 21 сакавіка 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5