Часлаў Найдзюк
Часлаў Найдзюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1995 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у |
Часлаў (Чэслаў) Найдзю́к (28 жніўня 1915, в. Бойдаты[1], Ваўкавыскі павет — 28 сакавіка 1995, Пасадэн, Каліфорнія, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Брат Язэпа Найдзюка.
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927—1935). Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1940), член Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. Па палітычных перакананнях быў хадэкам.
У час Другой сусветнай вайны старшыня акруговага міравога суда ў Вілейцы[2].
У 1949 эмігрыраваў у ЗША. Арганізоўваў беларускае жыццё ў Каліфорніі, 23 лістапада 1950 года у Норт-Галівудзе (раён Лос-Анджэлеса) быў заснаваны аддзел Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэту на штат Каліфорнія, які ён узначаліў. Праз 11 месяцаў арганізацыя стала называцца аддзелам БККА на штат Каліфорнія. Ніводнага разу аднак не прыязджаў на Кангрэсы беларусаў Амерыкі ў Саўт-Рыверы — пераезд цягніком быў занадта доўгім, а самалётам ён лётаць баяўся. Свой голас і справаздачу Часлаў Найдзюк перадаваў праз сакратара БККА Міхася Сеньку. Супрацоўнічаў з газетай «Беларус».
Пахаваны на могільніку Галівуд-Хілз у Пасадэне, Каліфорнія.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1956 года ажаніўся з Юзэфай Брэчкай, ад якой меў дзвюх дачок, Ядзю і Карнелю, і сына Віктара.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Часам падаецца в. Байдаты і інш. — гэта памылковая інфармацыя.
- ↑ Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні. Успаміны. — Таронта: "Пагоня", 1976. — С. 149, 151. — 712 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
- Асобы
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Пасадзіне
- Пахаваныя ў Лос-Анджэлесе
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Беларускага студэнцкага саюза
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне