Чкалаўская (станцыя метро, Масква)
Выгляд
«Чкалаўская» руск.: Чкаловская | |
|---|---|
Люблінска-Дзмітраўская лінія | |
| Маскоўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 28 снежня 1995 |
| Архітэктары | Nina Aleshina[d] і Q26776788? |
| Пераходы на станцыі | Курская (станцыя метро, Арбацка-Пакроўская лінія) і Курская |
| Код станцыі | 151 і Чк |
| Суседнія станцыі | Рымская (станцыя метро) і Срэценскі бульвар |
«Чкалаўская» (руск.: Чка́ловская) — станцыя Люблінска-Дзмітраўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Звязана перасадкамі з двума станцыямі «Курская», адна з якіх размяшчаецца на Арбацка-Пакроўскай лініі, іншая — на Кальцавой. Размешчана ў Басманным раёне (ЦАА); названа ад вуліцы Чкалава, якой яшчэ да адкрыцця станцыі была вернута гістарычная назва Земляны Вал. Адкрыта 28 снежня 1995 года ў складзе ўчастка «Чкалаўская» — «Волжская». Пілонная трохскляпеністая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай.