Тургенеўская (станцыя метро)
Выгляд
«Тургенеўская» руск.: Тургеневская | |
|---|---|
Калужска-Рыжская лінія | |
| Маскоўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 5 студзеня 1972 |
| Архітэктары | Ivan Taranov[d], Юрый Віктаравіч Удовін[d] і Iraida Petukhova[d] |
| Пераходы на станцыі | Чыстыя пруды і Срэценскі бульвар |
| Код станцыі | 095 |
| Суседнія станцыі | Кітай-горад і Сухараўская |
«Тургенеўская» (руск.: Турге́невская) — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Сухараўская» і «Кітай-горад», часткова закладзена пад Тургенеўскай плошчай і пад станцыяй «Чыстыя Пруды» Сакольніцкай лініі, на якую мае перасадку. З 29 снежня 2007 года таксама мае перасадку на станцыю «Срэценскі бульвар» Люблінска-Дзмітраўскай лініі.
«Тургенеўская» была адкрыта 5 студзеня 1972 года ў складзе ўчастка «Праспект Міру» — «Кітай-горад». Названа ад Тургенеўскай плошчы.