Чопі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чопі
(Bacopi)
Агульная колькасць 1156000 (2023 г.)
Рэгіёны пражывання  Мазамбік 
Мова чычопі
Рэлігія анімізм, культ продкаў, каталіцызм
Блізкія этнічныя групы тонга, макуа, ломвэ

Чопі (саманазва Bacopi) — усходнеафрыканскі народ. Насяляе поўдзень Мазамбіка. Агульная колькасць (2023 г.) — 1 156 000 чалавек[1].

Чопі маюць агульнае паходжанне з тонга. З XVI ст. яны падтрымлівалі шчыльныя сувязі з партугальцамі, з'яўляліся гандлёвымі пасрэднікамі паміж імі і народамі ўнутраных раёнаў Афрыкі, служылі ў партугальскіх узброеных фарміраваннях. У 1895 г. партугальцы дапамаглі чопі адбіць напад войска нгоні і тсонга.

Галоўнымі заняткамі здаўна былі ручное земляробства і рыбалоўства. Пасрэдніцкі гандаль знаходзіўся ў руках родавых правадыроў, улада якіх перадавалася па спадчыне. У нашы дні значная частка чопі жыве ў гарадах, працуе ў промысловасці і сферы у сферы абслугоўвання.

Большасць вернікаў спавядае каталіцызм. Тым не меней, захавалася вера ў чарадзейства, духаў продкаў і прыроды.

Культура чопі адметна сваім музычным мастацтвам, асабліва тымбіла, ксілафонавымі аркестрамі, дзе галоўную ролю адыгрывае драўляны музычны інструмент мвенджэ. У склад аркестра звычайна ўваходзяць ад 5 да 30 музыкантаў рознага полу і ўзросту.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]