Чорная Чэджу (парода свіней)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорная Чэджу
кар.: 제주 흑돼지
Выява
Краіна паходжання
Статус каштоўнасці Natural Monument of South Korea[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чорная Чэджу (кар. 제주흑돼지, Jeju heukdwaeji) — карэйская парода свойскіх свіней. Парода названа ў гонар вострава Чэджу  (укр.), які знаходзіцца на поўдні краіны ў Карэйскім праліве, адкуль яна і паходзіць. Гэта маленькая свіння з чорнай скурай і гладкай поўсцю. У яе стаячыя, разгорнутыя вушы, а таксама вузкая морда.

У адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй у 2008 годзе з вострава Чэджу ў Паўночную Карэю было адпраўлена абсталяванне на суму каля 160 000 долараў ЗША для будаўніцтва свінагадоўчай фермы Чорных Чэджу ў Пхеньяне; племянное пагалоўе павінна было быць адпраўлена, калі ферма будзе гатова[1].

У якасці ежы[правіць | правіць зыходнік]

Кажуць, што мяса свіней пароды Чорная Чэджу мае непаўторны смак і з’яўляецца асновай некаторых мясцовых страў. Яго вэндзяць на падпаленым сене, што надае яму незвычайны водар і жавальную кансістэнцыю[2].

Да канца XX стагоддзя гэтых свіней выкарыстоўвалі ў свіных туалетах  (руск.). Свіней сялілі ў ямы, выкапаныя пад гаспадарчымі пабудовамі, і яны елі адкіды, што падалі ўніз. З 1960-х гэтая практыка саступіла месца больш традыцыйнаму кармленню. Некаторыя лічаць, што змяненне негатыўна адбілася на смакавых якасцях мяса[3][4].

Зноскі

  1. «Jeju to offer pig farm to DPRK» @ North Korea Economy Watch, January 16, 2009.
  2. «Local food in Jeju» Архівавана 28 снежня 2007 года. @ Jeju Special Self-Governing Province
  3. «Waste not, want not — Jeju’s black pig» Архівавана 18 лістапада 2008 года., English Street, No.6, Tuesday March 13, 2007 @ Korea Hong Kong Friendship Association Архівавана 28 лютага 2010 года..
  4. «Jeju’s black pig still tasty on the table». JoongAng Daily, February 15, 2007.