Карэйскі праліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праліў на карце

Карэйскі праліў — праліў паміж Карэйскім паўвостравам і астравамі Японскага архіпелага Ікі, Кюсю і паўднёва-заходнім ускрайкам Хансю.

Злучае Японскае і Усходне-Кітайскае моры. Даўжыня праліва — 324 км, найменшая шырыня — 180 км, найменшая глыбіня на фарватары — 73 м. Востраў Цусіма дзеліць Карэйскі праліў на Усходні (Цусімскі праліў) і Заходні праходы.

Назва праліва[правіць | правіць зыходнік]

У розных краінах рэгіёна, праліў і яго праходы называюцца па розным.

Увесь праліў
(паміж Карэйскім паўвостравам і Кюсю)
Паўночна-заходні праход
(паміж Карэйскім паўвостравам і Камідзімай)
Паўднёва-усходні праход
(паміж Сімодзімай і Ікі)
Па-беларуску Карэйскі праліў Заходні праход Карэйскага праліва Цусімскі праліў ці Усходні праход Карэйскага праліва
Па-англійску Korea Strait Korea Strait Western Passage Tsushima Strait или Korea Strait Eastern Passage
У Паўднёвай Карэі 대한해협
Тэхан хэхёп
«Карэйскі праліў»
부산해협
Пусан хэхёп
«Пусанскі праліў»
쓰시마해협
Ссысіма хэхёп
«Цусімскі праліў»
У Японіі 対馬海峡
Цусіма кайкё:
«Цусімскі праліў»
朝鮮海峡
Цё:сэн кайкё:
«Карэйскі праліў»
対馬海峡東水道
Цусіма кайкё: хігасі суйдо:
«Усходні праход Цусімскага праліва»