Чурылава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чурылава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 135,9 м
Даўжыня 0,94 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,2 км²
Аб’ём 0,0008 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,38 км
Найбольшая глыбіня 14,4 м
Сярэдняя глыбіня 4,0 м
Гідралогія
Салёнасць 0,05—0,08 ‰
Празрыстасць 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чурылава (Беларусь)
Чурылава
Чурылава
Чурылава (Віцебская вобласць)
Чурылава
Чурылава
Map

Чурылававозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Чурылава, у басейне ракі Мёрыца.

Плошча паверхні 0,2 км². Даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Найбольшая глыбіня 14,4 м, сярэдняя — 4,0 м. Аб’ём вады ў возеры 0,8 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Плошча вадазбору 2 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 4—6 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, на паўднёвым усходзе пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі высокія, пад хмызняком. Дно да глыбіні 1—2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй і празрыстасцю. Возера эўтрофнае. Зарастае амаль трэць плошчы возера да глыбіні 2 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 346—347. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 293. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]