Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі | |
---|---|
![]() | |
Месца чыгуначнай катастрофы | |
Падрабязныя звесткі | |
Дата | 3 сакавіка 2012 |
Час | 20:57 |
Месца | пад Шчэкацінамі |
Краіна | Польшча |
Чыгуначная лінія |
чыгуначнай лініі нумар 64 |
Аператар | |
Тып здарэння | сутыкненне цягнікоў |
Статыстыка | |
Цягнікі | 2 |
Загінулыя | 16 |
Параненыя | 57 |
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненне двух хуткасных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Ян Бжэхва» з Пшэмысля да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якое здарылася 3 сакавіка 2012 года каля 20:57 (па польскім часе)[1] пад Шчэкацінамі[2][3], на чыгуначнай лініі нумар 64[1]. У катастрофе загінулі 16 чалавек, пашкоджанні атрымалі 57 чалавек[4].
TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4[1]. У выратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводстваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 верталёта, 13 сабак[4].
Прычыны здарэння высвятляюцца дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай[1]. Па незразумелым прычынам, састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў апынуўся на іншым пуці, якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысля ў польскую сталіцу[5]. У гэтым раёне ішоу рамонт чыгуначных пуцей[5]. Адказныя дыспетчары руху былі цвярозыя[6]. Дапушчальна хуткасць на адрэзку, дзе здарылася катастрофа — 120 км/г[1].
На месца здарэння прыбылі прэм'ер-міністр Дональд Туск, некалькі іншых міністраў[1], а таксама прэзідэнт Браніслаў Камароўскі[1], які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі[7]. Міністр транспарта, будаўніцтва і марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненне цягнікоў «самай сур'ёзнай катастрофай апошніх гадоў»[5].
У сувязі з катастрофай прэзідэнт Камароўскі абвясціў нацыянальную жалобу[8].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Trwa przeszukiwanie wagonów, rusza śledztwo (польск.) . rp.pl (3 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.
- ↑ Сілезскае ваяводства, ля мяжы са Свентакшыскім ваяводствам.
- ↑ Wypadek pociągu TLK Brzechwa relacji Przemyśl - Warszawa - SZCZEGÓŁY NA TEMAT ZDARZENIA (польск.) . pkp.pl (3 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.
- ↑ 4,0 4,1 Katastrofa pociągów w województwie śląskim (польск.) . msw.gov.pl (5 сакавіка 2012). Праверана 5 сакавіка 2012.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 На поўдні Польшчы адбылася чыгуначная катастрофа (фота). Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.
- ↑ Dyżurni ruchu przebadani na obecność alkoholu (польск.) . rp.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.
- ↑ Prezydent na miejscu katastrofy kolejowej (польск.) . prezydent.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.
- ↑ Rozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 4 marca 2012 r. w sprawie wprowadzenia żałoby narodowej na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej (Dz. U. z 2012 r. poz. 237) (польск.)