Браніслаў Камароўскі
Браніслаў Камароўскі Bronisław Komorowski | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
6 жніўня 2010 — 6 жніўня 2015 | |||
Папярэднік | Лех Качыньскі (прэзідэнт), Гжэгаж Схятына (в. а.) | ||
Пераемнік | Анджэй Дуда | ||
| |||
16 чэрвеня 2000 — 19 кастрычніка 2001 | |||
Папярэднік | Януш Анышкевіч | ||
Пераемнік | Ежы Шмайдзіньскі | ||
| |||
5 лістапада 2007 — 8 ліпеня 2010 | |||
Папярэднік | Людвік Дорн | ||
Пераемнік | Гжэгаж Схятына | ||
| |||
10 красавіка 2010 — 8 ліпеня 2010 | |||
Партыя | Кансерватыўная Народная Партыя, Грамадзянская платформа | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | гісторык | ||
Дзейнасць | палітык, гісторык | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 4 чэрвеня 1952 (68 гадоў) | ||
Дынастыя | Komorowski family[d] | ||
Бацька | граф Зыгмунт Леон Камароўскі (герба Корчак; 1925—1992) | ||
Маці | Ядзвіга (нар. Шалькоўская герба Шэліга; род. 1921) | ||
Жонка | Ганна (нар. Дэмбоўская; нар. 1953) | ||
Дзеці | Сафія Аляксандра (нар. 1979), Тадэвуш Ян (род. 1981), Марыя Ганна (нар. 1983), Пётр Зыгмунт (нар. 1986), Елізавета Ядзвіга (нар. 1989) | ||
Сайт | bronislawkomorowski.org | ||
Ваенная служба | |||
Званне | Генерал-фельдмаршал | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Бранісла́ў Камаро́ўскі (польск.: Bronisław Komorowski; 4 чэрвеня 1952 года ў Абарніках Слёнскіх) — польскі палітык, Прэзідэнт Польшчы (2010—2015).
Нарадзіўся ў сям’і графа Зігмунта Леона Камароўскага герба «Корчак», прафесара афрыканістыкі, і Ядвігі з Шалькоўскіх [1]. Яго сям’я паходзіць з тэрыторыі сучаснай Літвы, з маёнтку Кавалішкі. Як сам паведаміў, яго дзед, Юлюш Камароўскі, служыў у царскай арміі, а за часам рэвалюцыі разам з групай палякаў і рускіх захапіў ля Пермі судна, каб па Волзе патрапіць да мора. Уцякаючы, адстрэльваліся аднолькава як ад бальшавікоў, так і ад белагвардзейцаў [2].
Браніслаў Камароўскі скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта ў 1977. Пасля заканчэння і да 1980 працаваў у рэдакцыі каталіцкага часопіса «Słowo Powszechne», непрызнанага афіцыйным касцёлам.
У 1980 уступіў у прафсаюзны рух «Салідарнасць», займаўся стварэннем оргструктур прафсаюза на Мазовіі, пасля працаваў у цэнтры сацыяльных даследванняў «Салідарнасці», выкладаў у францысканскай семінарыі ў Непакалянуве.
Дзеяч апазіцыі ў часы ПНР. Быў дэпутатам сейма Польшчы 6 скліканняў — з 1991 па 2010. Займаў пасаду міністра адукацыі ў пачатку 1990-х. Выбіраўся віцэ-маршалкам сейма 5-га склікання (2005—2007), маршалкам сейма 6-га склікання (2007—2010). З 10 красавіка па 8 ліпеня 2010 часова выконваў абавязкі прэзідэнта краіны (пасля гібелі прэзідэнта Леха Качыньскага). 4 ліпеня 2010 атрымаў перамогу на выбарах Прэзідэнта Польшчы.
Належаў да кансерватыўных колаў ліберальных палітычных арганізацый «Дэмакратычны саюз» і, потым, «Саюз свабоды». На прэзідэнцкіх выбарах 2010 ішоў як афіцыйны кандыдат ад кіруючай на той момант партыі «Грамадзянская платформа», ідэалогіяй якой называюць кансерватыўны лібералізм і хрысціянскую дэмакратыю.
Жанаты (з 1977 года) з ГаннеайКамароўскай (дзявочае прозвішча Дзядзя, з польска-яўрэйскага роду Дэмбоўскіх) дачцы былых супрацоўнікаў МУС ПНР, класічным філолагу па адукацыі. Маюць пяцёра дзяцей.
Зноскі
- ↑ Bronisław Komorowski // sejm-wielki.pl (польск.)
- ↑ Komorowski przebił «dziadka Tuska» // Dziennik.pl (польск.)
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Асобы
- Вялікія афіцэры ордэна Святога Карла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Прэзідэнты Польшчы
- Род Камароўскіх герба «Корчак»
- Міністры абароны Польшчы
- Члены партыі «Грамадзянская платформа»
- Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
- Маршалы Сойму ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай
- Паслы на Сойм ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай 1 сходу
- Паслы на Сойм ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай 2 сходу
- Паслы на Сойм ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай 3 сходу
- Паслы на Сойм ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай 4 сходу
- Паслы на Сойм ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай 5 сходу
- Паслы на Сойм ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай 6 сходу