Чыгуначны транспарт у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема Беларускай чыгункі.

Чыгуначны транспарт Беларусі прадстаўлены ведамаснымі чыгуначнымі лініямі, прамысловымі вузкакалейнымі і звычайнымі чыгункамі. Чыгуначны транспарт краіны забяспечвае галоўным чынам перавозкі масавых грузаў[1], а таксама пасажырскія перавозкі.

Першая чыгуначная лінія на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Гродна — Парэчча) была невялікай працягласці, усяго 32 км. Гэта быў працяг лініі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі[2][3]. Пастаянны рух адкрыты 15 (27) снежня 1862 года[2].

На магістральных пуцях выкарыстоўваецца каляіна 1520 мм, эксплуатацыйная даўжыня пуцей — 5480 км, з іх (станам на пачатак 2010-х гадоў) двушляховыя ўчасткі 1640 км, аднапуцявыя — 3867. Агульная працягласць электрыфікаваных ліній на пачатак 2019 года была 1228 км (22,4 % ад агульнай працягласці чыгункі), большая частка якіх працуе на пераменным току 25 кВ, а 26 км (участкі на беларуска-польскай мяжы) на пастаянным току 3,3 кВ.

Год Працягласць

пуцей агульнага
карыстання, км[4][5][6]
у т. л.
электрыфікаваных, км
2000 5533 874
2005 5518 897
2010 5503 898
2011 5503 899
2012 5483 899
2013 5490 1013
2014 5491 1012
2015 5491 1128
2016 5480 1131
2017 5480 1215
2018 5480 1228

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Банкетная кампания» 1904 — Большой Иргиз. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2005. — 768 с. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-331-1.
  2. а б Вокзал станции Гродно (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2018. Праверана 14 лютага 2016.
  3. Из Гродно до станции Поречье будет ходить ретропоезд (руск.)(недаступная спасылка). Гродзенская прауда (13 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2016. Праверана 14 лютага 2016.
  4. Транспорт и связь в Республике Беларусь. — Мн., 2012. — С. 41.
  5. Транспорт и связь в Республике Беларусь. — Мн., 2018. — С. 38.
  6. Беларусь в цифрах. — Мн., 2019. — С. 48.