Чырвонагвардзейскае
Выгляд
Чырвонагвардзейскае, Міхайлава | |
---|---|
Каардынаты: 53°28′28,50″ пн. ш. 28°05′17″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён |
Даўжыня | 1,7 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 0,8 км² |
Аб'ём | 0,0034 км³ |
Найбольшая глыбіня | 8 м |
Год напаўнення | 1988 |
Чырвонагвардзейскае, Міхайлава — вадасховішча ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі Міхайлава, каля аўтамабільнай дарогі Р92.
Вадасховішча створана ў 1988 годзе. Наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Цітаўка. Плошча паверхні вадасховішча 0,8 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,8 м. Найбольшая глыбіня 6 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 3,4 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4,4 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 312. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)