Чырвоны Крыж Рэспублікі Сербскай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чырвоны Крыж Рэспублікі Сербскай (сербск.: Црвене крст Републике Српске / Crveni krst Republike Srpske, англ.: Red Cross of Republika Srpska) — гуманітарная арганізацыя Рэспублікі Сербскай, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у рамках Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Сфармавалася з моманту пачатку Баснійскай вайны ў 1992 годзе, якая прывяла да распаду Чырвонага Крыжа Босніі і Герцагавіны.

Статус і дзейнасць арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Чырвоны Крыж Рэспублікі Сербскай (ЧК РС) з’яўляецца добраахвотнай, недзяржаўнай, некамерцыйнай арганізацыяй, што працуе на тэрыторыі Рэспублікі Сербскай. Яе статус вызначаны як Законам пра паўнамоцтвы Чырвонага Крыжа Рэспублікі Сербскай (Афіцыйны вястун Рэспублікі Сербскай № 18/94 і № 110/03), так і палажэннямі Грамадства Чырвонага Крыжа Босніі і Герцагавіны. Апроч таго, ЧК РС ажыццяўляе сваю працу ў адпаведнасці з Чацвёртай жэнеўскай канвенцыяй ад 12 жніўня 1949 года. Місіяй ЧК РС з’яўляецца прадухіленне і палёгка пакут людзей, абарона іх жыцця і здароўя на грунце забеспячэння павагі да чалавечай асобы, асабліва ў перыяды ўзброеных канфліктаў і іншых надзвычайных сітуацый[1].

Праца ЧК РС пачыналася ў 1992 годзе практычна з нуля сіламі невялікай колькасці раней занятых у Чырвоным Крыжы Босніі і Герцагавіны і некалькімі прыцягнутымі добраахвотнікамі. Гуманітарная дапамога аказвалася ў экстрэмальных умовах з дапамогай, у тым ліку, міжнародных арганізацый.

У наш час Чырвоны Крыж РС ужыццяўляе працу па наступных кірунках:

  • Сацыяльная гуманітарная дзейнасць;
  • Аказанне першай медычнай дапамогі;
  • Праграма па сястрынскім доглядзе;
  • Праграма медычнай адукацыі;
  • Добраахвотнае донарства крыві;
  • Інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць і прапаганда;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва;
  • Праграма ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.

Зноскі

  1. О распределении гуманитарной помощи CKRS в районах пострадавших от затопления на сайте Министерства внутренних дел Республики Сербской

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]