Чыр (суп)
Выгляд
Чыр | |
---|---|
славацк.: čír | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
славацкая кухня | |
Краіна паходжання | Славакія |
Кампаненты | |
Асноўныя | локшына, малако, брынза, вяршковае масла |
Магчымыя | рэпчатая цыбуля, грыбы, морква, бульба |
Падача | |
Тып стравы | малочны суп |
Чыр (славацк.: čír) — традыцыйны славацкі летні суп з локшыны, малака і брынзы, таксама ў суп дадаецца вяршковае масла і рэпчатая цыбуля. Часам суп рыхтуецца з грыбоў, бульбы, морквы, і мае мноства розных спосабаў прыгатавання.[1]
Суп распаўсюджаны ў авечкагадоўчых краях Славакіі — галоўным чынам у Кісуцах, Ораве, Ліптаве і Спішы.
Асноўны рэцэпт
[правіць | правіць зыходнік]- 100 г локшыны
- 200 г брынзы
- 1/4 л малака
- 20 г вяршковага масла
- Рэпчатая цыбуля, соль
Зварыць локшыну ў салёнай вадзе. Калі локшына абмякне, дадаць малако, затым брынзу і масла. Па заканчэнні дадаць нарэзаную зялёную цыбулю.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Čír na sladko Архівавана 15 сакавіка 2009. (славацк.)