Чэмпіянат свету па снукеры сярод ветэранаў
Выгляд
| Чэмпіянат свету сярод ветэранаў | |
| Год заснавання: | 1991 |
|---|---|
| Арэна: | Гільд Хол (2016) |
| Горад: | Прэстан (2016) |
| Краіна: | Англія (2016) |
| Спонсар: | 888sport (2016) |
| Фармат: | Нярэйтынгавы турнір |
| Прызавы фонд: | £50,000 (2016) |
| Колькасць удзельнікаў: | 16 (2016) |
| Рэкорды | |
| Дзеючы чэмпіён: | (першы тытул) |
| Рэкордная колькасць тытулаў: | 1:
|
| Найвышэйшая серыя: | 140: |
| Апошні турнір | |
| Чэмпіянат свету сярод ветэранаў 2016 | |
Чэмпіянат свету сярод ветэранаў (англ.: World Seniors Championship) — нярэйтынгавы турнір па снукеры сярод гульцоў старэйшых за 40 гадоў.
У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу двух дзён у пачатку сакавіка.
Ніводны снукерыст не станавіўся чэмпіёнам свету сярод ветэранаў двойчы. Пераможцамі сямі розыгрышаў станавіліся Кліф Уілсан, Джымі Уайт, Дарэн Морган, Найджэл Бонд, Стыў Дэвіс, Марк Уільямс і Марк Дэвіс, які перамог на апошнім турніры ў 2016 годзе. Падчас свайго пераможнага турніру ў 2015 годзе Марк Уільямс з Уэльса здзейсніў найвышэйшы брэйк у гісторыі спаборніцтва — 140 ачкоў.